
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
Місія фонду BYSOL — дапамагаць людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі, і падтрымліваць беларускія грамадскія ініцыятывы. Наша мэта — салідарнасць і абарона правоў чалавека.
Фонд BYSOL дапамагае сем'ям палітычных зняволеных, дапамагае тым, хто адбыў тэрмін па палітычна матываваным абвінавачанні — гэтыя людзі маюць патрэбу не толькі ў фінансавай, але і ў псіхалагічнай дапамозе.
Ва ўмовах працяглых рэпрэсій, арыштаў і турэмных тэрмінаў мы дапамагаем людзям, якім пагражае палітычна матываваны пераслед, пакінуць Беларусь.
На нашым сайце мы адкрываем персанальныя зборы для людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, каб яны маглі аператыўна атрымаць фінансавую падтрымку.
BYSOL падтрымлівае важныя грамадзянскія ініцыятывы, у тым ліку тыя, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам, — грантавыя і адукацыйныя праграмы.
Грамадскія ініцыятывы могуць выкарыстоўваць нашу пляцоўку для збору сродкаў на ўласную дзейнасць.
Мы супрацоўнічаем з украінскімі актывістамі і ініцыятывамі. Аказваем гуманітарную дапамогу Украіне і падтрымліваем сродкамі абароны беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе ўкраінскай арміі.
Гарачая лінія — гэта дзверы, праз якія людзі звязваюцца з Фондам. Найбольш частыя звароты датычацца дапамогі людзям, якія трапілі пад рэпрэсіі праз свае палітычныя погляды.
Усе важныя спасылкі для атрымання дапамогі можна знайсці тут.
— Падтрымайце працу каманды BYSOL
— Ахвяруйце сродкі на персанальныя зборы
— Аформіце штомесячную падпіску на Агульны збор BYSOL
Калі для вас гэта бяспечна, раскажыце пра зборы BYSOL у сацыяльных сетках.
Падпішыцеся на нас у: Instagram | Facebook | Telegram | TikTok | Threads
Калі вы журналіст або хочаце падрыхтаваць матэрыял, вы заўсёды можаце звярнуцца па каментары да нашых супрацоўнікаў на гарачую лінію BYSOL.
— Перайсці на Patreon
Гэтыя платформы дазваляюць рэгулярна ахвяраваць невялікія сумы, што вельмі важна для нашай арганізацыі. На гэтых платформах у нас ёсць некалькі ўзроўняў падтрымкі. Далучайцеся да супольнасці патронаў Фонду BYSOL!