Дапамога на лекаванне

  • Гісторыя

Я маю спіс захворванняў, якія перашкаджаюць мне не толькі паўнавартасна функцыянаваць, але і прымушаюць адчуваць сябе вельмі трывожна.

Пасля шматлікіх чэрапна мазгавых траўм (і не толькі такіх) і знаходжання ў зняволенні, мае захворванні пачалі прагрэсаваць, і цяпер я маю патрэбу ў паслугах неўролага, псіхіятара, афтальмолага, хірурга дый іншых. З таго, што на сённяшні дзень хвалюе больш за ўсё — неабходнасць аперацыі на вока, якое наогул не бачыць. Таксама мне трэба набываць праз платную кансультацыю абязбольвальныя лекі, бо пакутую на моцны галаўны боль. Не кажучы ўжо пра праблемы з зубамі, якія я абмяркоўваю не ў першую чаргу.

Вось спіс захворванняў, выяўленых на сённяшні дзень:

  • паразы трайніковага нерва, галаўны боль напружанага тыпу;
  • люмбага з ішыясам (востры боль ў вобласці паясніцы);
  • цэрвікалгія (боль у шыйным аддзеле пазваночніка);
  • катаракты вачэй, міопія (немагчымасць сфакусавацца на размешчаных удалечыні аб'ектах);
  • псіхічнае расстройства без дадатковых удакладненняў;
  • іншыя неўдакладненыя сутаргі — верагоднасць посттраўматычнай эпілепсіі.

Сумма сбора:

€2777

Пасля кансультацый з лекарамі я змог падлічыць кошт медыцынскіх паслуг, якія спратрэбяцца ў найбліжэйшы час. Кошт аперацыі на вока складае €885 з ўлікам кошту лінзы і самой аперацыі. Яшчэ страхоўка і кансультацыі неўролага, афтальмолага і і псіхіятара кожная ад €25 да €35, ЭЭГ — €45, МРТ — €65. Каля €285 патрэбныя, каб уставіць некалькі пярэдніх зубоў.

Таксама мне патрэбныя сродкі на аплату арэнды жытла тэрмінам трох месяцаў, што складае прыкладна €1150 — €1400.

Таму выніковая сумма грошай, якую б хацеў сабраць, звяртаючыся па дапамогу, складае $3000 альбо €2777

:
€ 2 777
Збор завершаны. Сабрана: € 2 777