Завадчаніну патрэбна дапамога з аплатай штрафу за «распаўсюджванне экстрэмізму»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

На прадпрыемстве, дзе працуе Віктар*, зараз праблемы. Таму фінансавае становішча ў беларуса не лепшае, і сума штрафу для яго даволі адчувальная.

Мяне клічуць Віктар*, я працую на адным з заводаў у Беларусі. Дзеючую ўладу не падтрымліваю, у 2020 годзе не раз выходзіў на пратэсты.

Доўгі час мяне не чапалі, але не так даўно ў мяне знайшлі падпіску на рэсурс, прызнаны экстрэмісцкім, і рэпост адтуль. За гэта далі штраф больш за 400 рублёў. Гэтая сума для мяне даволі адчувальная, і было б вельмі непрыемна яе страціць.

Да таго ж зараз я маю складанае фінансавае становішча. Хоць праца ўсё яшчэ ёсць (пасля суда са мной проста правялі гутаркі), але на заводзе сітуацыя з выплатамі не вельмі добрая. Адсюль і праблемы з заробкамі.

Буду ўдзячны за дапамогу. Калі ў мяне ўсё наладзіцца,  гатовы і сам дапамагаць іншым, наколькі гэта будзе ў маіх сілах.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя. Малюнак згенеравана з дапамогай ШІ.

Сума збору
€250

€100 – аплата штрафу
€150 – побытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 0 з 250