Падтрымка шматдзетнай сям'і, якая пацярпела ад рэпрэсій

  • Гісторыя

Шматдзетная сям'я Юліі Лаптановіч прайшла вялізныя выпрабаванні і турмой, і расстаннем, і ўз'яднаннем у чужой краіне. Пасля трох аперацый, перанесеных у калоніі, здароўе Юліі ў дрэнным стане і іх сям'і патрэбна дапамога і падтрымка.

Мяне клічуць Юлія Лаптановіч. Я шматдзетная маці, жыла ў аграгарадку каля г. Пружаны. Я была старастай свайго населенага пункта і працавала бібліятэкарам. Падчас выбараў разам з мужам я была назіральніцай. Мы выбралі бок праўды. Гэта выклікала незадаволенасць у часткі аднавяскоўцаў, якія спрабавалі зняць мяне з гэтай пасады.

Пасля выбараў мы пазнаёміліся з неабыякавымі людзьмі і актыўна ўключыліся ў пратэстную дзейнасць. Мы змагаліся за праўду і свабоду ў Беларусі, але сіла рэпрэсіўнай машыны зламала нас. Спачатку пасадзілі майго мужа, а мне далі «хатнюю хімію». Праз сем месяцаў наступіла мая чарга: супраць мяне распачалі справу яшчэ па сямі артыкулах і прызначылі даўжэйшы тэрмін зняволення на 4 гады і 9 месяцаў. У 2024 годзе ў дачыненні да мяне распачалі яшчэ адну крымінальную справу, але на гэты раз я абышлося тым, што больш цяжкі артыкул паглынуў іншыя і тэрмін не дадаўся. Яго я адбыла цалкам.

Падчас зняволення я перанесла тры аперацыі, маё здароўе моцна пагоршылася. Нядаўна я вызвалілася і была вымушана пакінуць краіну, каб пазбегнуць новага тэрміна і рэпрэсій. Мая сям'я – муж з дзецьмі – пакінулі Беларусь раней, калі муж вызваліўся, каб не чакаць адзін аднаго з калоніі вечна.

Цяпер мы ўсе разам, але муж яшчэ праходзіць інтэграцыйную праграму, а нашыя фінансы вельмі абмежаваныя. Мне неабходна прайсці медыцынскія абследаванні і наступнае лячэнне, але пакуль не зразумела, дзе і як гэта будзе адбывацца. Цяпер буду займацца легалізацыяй у чужой краіне, каб мы маглі спакойна жыць і працаваць.

Сабраныя сродкі пойдуць на медыцынскае абследаванне і лячэнне, на падтрымку сям'і ў перыяд адаптацыі, а таксама на афармленне легалізацыі і забеспячэнне базавых патрэб. Кожная дапамога – гэта шанец аднавіць здароўе і пачаць новае жыццё ў бяспецы і свабодзе.

Я звяртаюся да вас з просьбай аб падтрымцы. Ваша дапамога – гэта магчымасць даць нашай сям'і шанец на спакойную будучыню, шанец жыць сумленна і бяспечна. Любая дапамога, нават самая маленькая, мае вялікае значэнне для нас. Разам мы зможам пераадолець цяжкасці і аднавіць надзею.

Сума збору
€5000

€2500 – медыцынскае абследаванне і лячэнне (дакладных дыягназаў я не магу сказаць, бо ў турме мне наогул нічога не казалі і пасля вызвалення адмовіліся выдаць даведку. Я ведаю толькі што была аперацыя па гінекалогіі і дзве на кішэчніку і зараз я маю вялікія праблемы са страваваннем),
€1000 – на маю першасную адаптацыю,
€1000 – падтрымка 3 дзяцей,
€500 – на непрадбачаныя выдаткі, звязаныя са здароўем і інтэграцыяй

Сабрана:
€ 1 321 з 5 000