Падтрымка каманды ініцыятывы Volnyja

  • Гісторыя

Добры дзень, дарагія сябры!
Мы – каманда ініцыятывы «Volnyja».

Наша місія – клапаціцца, падтрымліваць і дапамагаць палітвязням, якія вызваліліся. Мы прапануем дапамогу на ўсіх этапах рэсацыялізацыі чалавека, ад першага кроку на волі да поўнага здабыцця самастойнасці і ўпэўненасці.

За 10 месяцаў працы да нас звярнуліся больш за 100 тых, хто вызваліўся, і ўжо 15 чалавек паспяхова завяршылі нашу праграму. Гэта пакуль яшчэ сціплыя вынікі, але мы расцем і радуемся кожнаму выпадку, калі змаглі дапамагчы чалавеку.

Чаму гэта важна?
Сёння на волю выходзяць усё больш беларусаў і беларусак. Амаль 2000 палітвязняў ужо пакінулі сцены турмаў, і яны маюць патрэбу ў падтрымцы, каб вярнуцца да нармальнага жыцця. Наша каманда дапамагае ім даведвацца аб даступных магчымасцях, распрацаваць і рэалізаваць план дзеянняў, каб як мага хутчэй аднавіцца пасля зняволення.

Чым мы займаемся?

  • Кансультацыі і падтрымка: Дапамагаем разабрацца з дакументамі, медыцынскімі і псіхалагічнымі пытаннямі.
  • Ментарская падтрымка: Дасведчаныя настаўнікі дапамагаюць тым, хто вызваліўся, адаптавацца да новага жыцця.
  • Сацыяльная інтэграцыя: Арганізуем сустрэчы і імпрэзы, якія садзейнічаюць сацыяльнай адаптацыі і аднаўленню.

Каб працягваць нашу працу і дапамагаць усё большай колькасці людзей, нам неабходна ваша падтрымка. Ваш унёсак дапаможа нам забяспечыць яшчэ больш вызваленых палітвязняў усім неабходным клопатам.

Дапамажыце нам вярнуць надзею тым, хто так мае ў ёй патрэбу.
З павагай, Каманда «Volnyja».

Вы таксама можаце сачыць за нашай дзейнасцю ў нашых сацыяльных сетках:
Instagram https://www.instagram.com/volnyjaa 
Facebook https://www.facebook.com/profile.php?id=100093179007303 
Telegram https://t.me/volnyjaa 
ці на нашым сайце https://www.volnyja.com

Сума збору:

€3000

- падтрымка каманды
- матывацыя ментараў
- аплата за інфраструктуру для кіравання праектам
- аплата адмыслоўцаў

Сабрана:
€ 62 з 3 000