Велізарны штраф і «хатняя хімія» за дапамогу палітзняволеным паставілі Вольгу на мяжу галечы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Жанчына за дапамогу палітзняволеным сама апынулася асуджаная на вялікі тэрмін і штраф. Яна страціла спачатку мужа, потым памёр сын. Пасля страт і турмы яе здароўе зусім пахіснулася, а утрыманні на штраф са сціплага заробку паставілі яе на мяжу галечы.

Вольга* асуджаная і знаходзіцца на «хатняй хіміі», жывучы ў сціплым вясковым доме ў невялікім гарадку. Акрамя пазбаўлення волі ёй быў прызначаны велізарны штраф, на пагашэнне якога штомесяц з яе заробку ўтрымліваецца палова. У выніку ў яе застаецца усяго 400 BYN: з іх 200 BYN ідзе на аплату камунальных паслуг, а на астатнія 200 BYN ёй трэба дацягнуць да наступнага месяца. Калі б не яе ўласны гарод, Вользе прыйшлося б літаральна галадаць.

Вольга была арыштаваная за дапамогу палітзняволеным. Жанчыне са слабым здароўем і цяжкахворым сынам на руках было складана ўдзельнічаць у маршах і іншых актыўнасцях. Таму яна адпраўляла перадачы і сціплыя грашовыя пераводы, каб хоць неяк падтрымаць пазбаўленых волі людзей.

За сваю дабрыню і чуласць яна была асуджаная на вялікі тэрмін, які потым замянілі на «хатнюю хімію» і велізарны штраф. У зняволенні яна апынулася побач з тымі, каму калісьці дапамагала. І цяпер ужо яны падтрымлівалі Вольгу: дзяліліся з ёй харчаваннем і рэчамі.

Незадоўга да арышту памёр муж Вольгі, а пакуль яна была ў зняволенні – памёр сын. Гэта зусім падарвала здароўе Вольгі. Пагоршыліся праблемы з сэрцам і апорна-рухальным апаратам. Яе стан патрабуе назірання і пастаяннага лячэння. У мясцовасці, дзе яна жыве, патрапіць да ўрача ў паліклініку – вялікая праблема. Ёй перыядычна трэба ездзіць у абласны горад у прыватныя медцэнтры, дзе лячэнне вельмі дарагое. Праз слабое здароўе, каб паспець даехаць у горад і вярнуцца, Вользе прыходзіцца ўставаць каля пяці раніцы і ісці да вакзала пешшу.

З нашай дапамогай выплаціўшы штраф і прайшоўшы лячэнне, Вольга змагла б вырвацца з цяперашняй галечы. Падтрымаўшы яе, мы дапаможам вярнуць троху цяпла і клопату чалавеку, які сам аддаваў апошняе дзеля іншых.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны гераіні і некаторыя абставіны. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.

Сума збору
€2800

€2600 – рэшта прызначанага ёй штрафу, якая ўтрымліваецца штомесяц
€200 – лекі ад гіпертэнзіі і для сэрца, УЗД сэрца, сасудаў галаўнога мозгу

Сабрана:
€ 0 з 2 800