Уладзіслаў Яцэнка трапіў за краты за падтрымку Украіны ў 2022 годзе. У эміграцыі ён хоча пачаць сваю справу і рабіць тату, як і да арышту. Але ўсё гэта патрабуе сур’ёзных укладанняў, якіх пакуль няма.
Усім прывітанне, мяне завуць Уладзіслаў Яцэнка. Я нарадзіўся, вырас і жыў у Гомелі. Паводле адукацыі я – выкладчык фізічнай культуры і спорту.
Да зняволення развіваўся ў сферы тату-індустрыі – захапіўся ў 2021 году. Да гэтага з дзяцінства маляваў, нават вучыўся ў школе з мастацкім ухілам. З часам гэта закінуў, а потым вырашыў вярнуцца да тату: спачатку рабіў сябрам простай машынкай, потым сталі з’яўляцца кліенты.
А далей здарылася вайна ва Украіне. Гэта выбіла мяне з каляіны, я не змог моўчкі сядзець і назіраць за тым, што адбываецца. Наогул, на мітынгі выходзіў яшчэ з 2017 года, але атрымлівалася пазбягаць сур’ёзных наступстваў.
У 2022-м пачаў з малога: рэпосты ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, графіці ў падтрымку Украіны. Затым зрабіў пост, што буду рабіць тату на ўкраінскую тэматыку, а грошы пераводзіць беларускім добраахвотнікам.
У выніку за гэта мяне і затрымалі: абвінавацілі ў «вандалізме» і «падрыхтоўцы да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы». Я атрымаў пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, якія адбываў у адной з самых «чырвоных» калоній у Шклове. Адседзеў амаль чатыры гады, затым мяне вывезлі праз Украіну ў Літву.
Зараз спрабую пачаць жыццё з чыстага ліста. Папраўляю падарванае за гэтыя гады здароўе, планую пачаць вучыць англійскую мову. І галоўнае – далей працягваць развіццё ў тату-сферы. Паколькі адбыўся перапынак амаль на чатыры гады, зараз пачынаю фактычна з нуля. Але хачу гэтым зарабляць – і таму адважыўся прасіць у вас дапамогі.
Мне не вельмі зручна звяртацца, бо ў іншых больш складаныя абставіны. Але сам я не пацягну куплю ўсяго, што патрэбна для працы: гэта і кушэтка, і асвятленне, і сухажар для стэрылізацыі, розныя расходныя матэрыялы, фарба і арэнда.
Но я веру, што свет не без добрых і спагадлівых людзей. Як кажуць, талакой справімся – і ў мяне атрымаецца вярнуцца да працы. Дзякуй!
Сума збору
€1100
€500 – арэнда памяшкання
€400 – інструменты і абсталяванне
€200 – расходныя матэрыялы
