Беларуска сутыкнулася з крымінальным пераследам праз сваю грамадзянскую пазіцыю і засталася без працы. Цяпер ёй патрэбна дапамога, каб у адзіночку гадаваць траіх дзяцей, адно з якіх патрабуе пастаяннага дагляду.
Мяне завуць Вікторыя*, і амаль усё жыццё я адпрацавала на прамысловым прадпрыемстве ў абласным цэнтры. Я жыву ў Беларусі і адна гадую траіх дзяцей. Усе яны непаўналетнія, а адзін з іх патрабуе пастаяннага дагляду праз стан здароўя. Да таго як мяне арыштавалі за маю грамадзянскую пазіцыю ў 2020 годзе, мы жылі сціпла, але я шмат працавала і неяк спраўлялася, хоць усе грошы ішлі на дзяцей.
Я была супраць гвалту, несправядлівасці і тых жахаў, што чынілі сілавікі, не маўчала – і сутыкнулася з арыштам ды крымінальным пераследам. Цяпер усё нібыта скончылася, да нас дадому ўжо не прыходзяць з праверкамі, маіх дзяцей не забралі, удалося захаваць сям’ю, але працы проста няма. Праз сямейныя абставіны мы ня можам з’ехаць з Беларусі, але тут мяне нікуды не бяруць з маёй біяграфіяй, а грошай зусім не засталося. Я не здаюся і падпрацоўваю як магу, але, самі разумееце, стабільная праца – гэта важна, і знайсці яе ў маім становішчы вельмі цяжка.
Дапамажыце нам с з дзецьмі, пакуль я наладжваю жыццё. Нам патрэбна падтрымка на самае неабходнае – ежу, адзенне для дзяцей, лекі, выдаткі на дагляд і транспарт, аплату камунальных паслуг, пакуль у мяне атрымаецца знайсці працу і зарабляць самастойна. У 2020 годзе я вельмі моцна адчувала падтрымку іншых людзей, буду ўдзячная за яе і цяпер.
* У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€1300
€400 – харчаванне і базавыя прадукты для сям’і
€400 – выдаткі на дзяцей: адзенне, абутак, школьныя і бытавыя патрэбы
€300 – дагляд за дзіцем, якое патрабуе пастаяннай падтрымкі: лекі, сродкі гігіены, расходныя матэрыялы і транспарт
€200 – камунальныя паслугі і неадкладныя бытавыя выдаткі
