Дапамога ў пераездзе сям'і Уладзіміра Фурмана, былога палітвязня

  • Гісторыя

Мяне клічуць Уладзімір Фурман. 1 снежня 2022 года я быў асуджаны па артыкуле 342 частка 1, за што атрымаў тры гады «хіміі» з накіраваннем. Да суда я сядзеў тры месяцы ў турме на Валадарскага. Пасля вынясення прысуду мяне выпусцілі на волю, дзе я мусіў чакаць размеркавання ў тое месца, дзе я буду адбываць тэрмін.

Аднак я здолеў пакінуць межы Рэспублікі Беларусь. У Беларусі ў мяне засталіся жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Наша сям'я мае патрэбу ў падтрымцы для ажыццяўлення іх пераезду ў Польшчу і аднаўлення цэласнасці нашай сям'і. Будзем удзячныя кожнаму за водгук.

Якая сума неабходна?

2060 € — матэрыяльная дапамога на першы час; арэнда жылля; візы і іншыя выдаткі падчас пераезду.

:
€ 1 600
Збор завершаны. Сабрана: € 1 600