Дапамога сям'і Вярбіцкіх

  • Гісторыя

Быў затрыманы і збіты на маршы ў Магілёве 27.09.2020. Дастаўлены ў РАУС, а пасля ў лякарню. Адразу пасля выпіскі, быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС, склалі пратакол па 23.34 і пратрымаўшы суткі без ежы з бяздомнымі ў «шклянцы» адвезлі ў ІЧУ. Там асудзілі на 14 сутак. За тры дні да заканчэння тэрміну зноў склалі пратакол і асудзілі яшчэ на 12 сутак. За два дні да заканчэння зноў склалі пратакол — штраф 20 базавых. У ІЧУ запалохванні, псіхалагічнае ўздзеянне, допыты, катанне па камерах.

Пакуль быў у ІЧУ названвалі дырэктару на працу, каб звальняў (мы з жонкай медыкі), кашмарылі жонку, прынеслі ёй позву (асудзіць не паспелі з-за квіда). Звольнілі з працы.

Пасля ІЧУ пастаянныя званкі супрацоўнікаў з разнастайных структур, прыходзілі стукалі ў дзверы кватэры, прыносілі позвы і г.д. Увесь час сачылі за мной і жонкай, бліжэй да жніўня сачыць сталі стала і нахабна, ціхары прыходзілі прама пад дзверы на працы. Стала зразумела, што крымінальная справа часу. Прыйшлося экстрана збегчы з краіны з жонкай і двума дзецьмі.

У СК зацягванне праверкі па збіцці і 5 разоў адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з фармулёўкай — немагчыма ўсталяваць асоб мяне збілі.

Якая сума неабходна?

1650 € — 1. З'ем жылля + камуналка.
2. Збор дзяцей да школы.

:
€ 1 711
Збор завершаны. Сабрана: € 1 711