Тамаз і Цімур Піпія больш за пяць гадоў правялі ў беларускіх калоніях. Пасля вызвалення ім далі тры дні, каб пакінуць краіну, інакш зноў турма. Цяпер браты ў Літве чакаюць дакументаў, грошы скончыліся, а 4 лістапада яны застануцца без жылля.
Мяне завуць Тамаз Піпія. У траўні 2026 года мы з братам Цімурам амаль адначасова выйшлі на свабоду. Кожны з нас правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў. Свабода працягвалася нядоўга. Яшчэ да вызвалення ў калонію прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, таго самага ўпраўлення, якое пасля 2020 года палюе на нязгодных. Яны паставілі ультыматум: калі за тры дні не з’едзем з Беларусі, зноў апынемся за кратамі. Мне сказалі даслоўна: «Урад Рэспублікі Беларусь не зацікаўлены ў тым, каб вы знаходзіліся на тэрыторыі краіны». Пяць гадоў чакаць, калі выйдзеш дадому, і ў выніку атрымаць тры дні на зборы.
Мы з братам удзельнічалі ў пратэстах 2020 года і былі звязаныя з антыфашысцкім рухам. У тым жа годзе нас затрымалі. Пасля затрымання нас збівалі, а потым абодвум далі доўгія тэрміны.
Цяпер мы ў Літве. Дакументы на атрыманне віда на жыхарства падалі, чакаем рашэння. Дапамога, якую нам далі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў нармальную працу не знайсці. Цяпер пытанне стаіць ужо не пра тое, як наладзіць новае жыццё, а пра тое, дзе жыць і на што купіць ежу, пакуль мы чакаем легалізацыю.
Жыллё нам часова аплочвае Беларускі дом правоў чалавека, але 4 лістапада гэта дапамога скончыцца. Далей ісці няма куды. Дзіўнае пачуццё: ты нарэшце на свабодзе і сам вырашаеш, як жыць. А ў цябе няма нічога: ні грошай, ні дома, ні запасу на чорны дзень.
Ёсць і яшчэ адна складанасць. Пасля зняволення ў мяне праблемы з сэрцам, і ўрачы забаранілі мне многія фізічныя нагрузкі. Таму знайсці працу мне яшчэ цяжэй.
Але мы з братам не хочам жыць на дапамозе. Як толькі атрымаем дакументы, плануем пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць у клінінгу. Нам трэба толькі пратрымацца да гэтага моманту.
Мы вельмі просім вас падтрымаць нас зараз, калі з’явілася рызыка наўпрост застацца на вуліцы.
Сума збору
€4000
€2800 – арэнда жылля і камунальныя паслугі для дваіх на першы час
€900 – самае неабходнае для побыту
€300 – транспарт, сувязь
