Збор на дапамогу сям'і праваабаронцу Леаніду Судаленку

  • Гісторыя

Праваабаронцу з 20-гадовым стажам, старшыню гомельскай суполкі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Леаніда Судаленку ўтрымліваюць за кратамі ўжо пяты месяц. У гэты час падатковая выставіла яму вялікую суму на аплату падаткаў, якія зараз вымушаныя плаціць жонка і сыны.

Леаніда затрымалі раніцай 18 студзеня па дарозе на працу. За два тыдні да гэтага ў офісе гомельскай «Вясны» і дома ў праваабаронцы прайшлі ператрусы. Судаленка выставілі абвінавачанне па дзвюх частках арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Пяты месяц яго ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА №3. Пытанні з боку сілавікоў да Леаніда выклікала тое, што праваабаронца на працягу 2020 года аказваў юрыдычную дапамогу гамяльчанам пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у акцыях пратэстаў, якія адбываюцца ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта. Справа праваабаронцы налічвае ўжо 20 тамоў. Леанід Судаленка прызнаны палітвязнем.

Леанід дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. За сваю праваабарончую дзейнасць быў удастоены прэстыжнай французскай прэміі «Свабода — Роўнасць — Братэрства» ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Доўгі час Леанід дапамагаў беларусам і беларускам абараняць свае правы, зараз надышла нашая чарга падтрымаць праваабаронцу і яго сям'ю. Падатковыя органы выставілі Леаніду вялікую суму на аплату падаткаў, але выплачваць яе змушаныя жонка і сыны, якія таксама аплачваюць іншыя выдаткі Леаніда (адваката, перадачы, медпрэпараты і іншыя выдаткі). Аплаціць самастойна суму Леанід не можа ў сувязі са знаходжаннем у СІЗА і арыштам усіх рахункаў. Падчас вобыску былі канфіскаваны яго банкаўскія карткі.

Якая сума неабходна?

3500 € — 2193 € неабходна на тое, каб жонка Леаніда змагла вярнуць даўгі за выплачаны падаходны падатак, які не дазволіць маніпуляваць ім крымінальнай справай аб нявыплаце падаткаў. Таксама неабходны сродкі на перадачы і медыцынскія прэпараты, паколькі з-за ўмоў утрымання ў Леаніда сур'ёзныя праблемы са здароўем.

:
€ 4 807
Збор завершаны. Сабрана: € 4 807