Дапамога палітвязняволенаму студэнту, якому прысудзілі да «хіміі»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Гэта былі мае першыя выбары. Да гэтага палітыкай зусім не цікавілася. Свой голас аддаў за Святлану Ціханоўскую. Калі даведаўся, што адбылося 9-12 жніўня, вельмі перажываў і пачаў актыўна сачыць за тым, што адбываецца. У кастрычніку 2020 г. упершыню выйшаў на марш. Быў асуджаны па 23.34 у тым жа годзе, з-за чаго мяне адлічылі з універсітэту.

Пасля гэтых падзей я сышоў у падполле: працаваў і думаў, як быць далей. Вырашыў не з'яжджаць з краіны і аднавіцца ва ўніверы. Але неўзабаве адбылося затрыманне ГУБАЗіКам і абвінавачванне па артыкуле 342 ч.1  «за актыўны ўдзел у масавых мерапрыемствах».

Некалькі месяцаў у СІЗА, звальненне з працы, прысуд да 3-х гадоў хіміі з накіраваннем, а ў дадатак — пазоў ад Менсктрансу на буйную суму. Цяпер праз адсутнасць асабістых ашчажэнняў маю патрэбу ў дапамозе для аплаты паслуг адваката і куплі рэчаў першай неабходнасці.

Якая сума неабходна?

1550 € — аплата паслуг адваката і купля неабходных рэчаў на першы час «хіміі»

:
€ 233
Збор завершаны. Сабрана: € 233