Падтрымка бежанца Смалянкі Андрэя

  • Гісторыя

У Беларусі мяне двойчы арыштоўвалі, збівалі дубінкамі, нагамі і катавалі электрашокерам. 11 студзеня 2023 года я прачнуўся ад таго, што мне ўжо ламаюць дзверы. Дзверы жалезныя. Так што я ў спешцы паспеў выдаліць усё, што магло мне нашкодзіць. Пасля чаго ГУБАЗ паклаў мяне на падлогу і пачаў збіваць нагамі і дубінкамі, а таксама выкарыстоўвалі на мне электрашокер.

Крычалі, пагражалі забіць. Называлі тэрарыстам і рознымі іншымі словамі. Канфіскавалі вінчэстар ад кампутара і смартфон. Натуральна, нічога ж сур'ёзнага знайсці ім не ўдалося. Запісалі са мной пакаяльнае відэа, ў якім я кажу пра тое, што нібыта сеяў міжнацыянальную рознь паміж расейцамі, украінцамі і беларусамі, а таксама падтрымліваў укранацыстаў.

Пасля доўгіх збіванняў мяне адвезлі ў РУУС. Там я прабыў да позняга вечара, а далей мяне адвезлі на Акрэсціна. Там я пераначаваў і на наступны дзень адбылося судзілішча за тое, што я нібыта ў РУУС гучна крычэў, размахваў рукамі і на законныя патрабаванні не рэагаваў, чым парушыў грамадскі парадак.

Мне прысудзілі 15 сутак арышту. Пасля адседкі я вярнуўся дадому і выявіў, што мой пашпарт больш не ляжыць на падвеснай паліцы, а замест яго на стале адна толькі вокладка. Мне давялося выдаткавацца на тэрміновае аднаўленне пашпарта, бо у РУУС мне сказалі, што мой пашпарт не бралі. З таго часу я баюся знаходзіцца дома. Я чуў аб паўторных затрыманнях.

Сяджу дома, адчуваючы страх таго, што да мяне могуць уварвацца паўторна. Я атрымаў копію пастановы аб адміністрацыйнай судзімасці і пастанову аб тым, што магу рэчы забраць. Забіраць смартфон і вінчэстар не стаў, каб не нагадваць лішні раз пра сябе. Мне патэлефанавалі з консульства і запісалі на прыём. Я туды прыйшоў і мне было сказана, што візы даюць сёння толькі на 6 сакавіка. Я паехаў дадому і чакаў 6 сакавіка, але не дачакаўся.

26 лютага да мяне зноў уварваліся і затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту. Думалі, гэта я падбіў самалёт у мачулішчах. Я ў гэтым быў не вінаваты, але падчас агляду майго тэлефона знайшлі рэпост з канала «Рэальная Беларусь». За гэта мне зноў прысудзілі 15 сутак арышту, але ўжо з канфіскацыяй смартфона. Пасьля выхаду з арышту я ўзяў усе свае грошы, што ў мяне былі і паехаў у консульства. Там забраў свой пашпарт з гатовай візай. Давялося ехаць у Польшчу не наўпрост, а праз РФ, Латвію і Літву. Патраціў 90% свайго бюджэту. Збіраюся падавацца на міжнародную абарону. Хацеў працаўладкавацца афіцыйна, але афіцыйна працаваць нельга да падачы на міжнародную абарону. Цяпер у мяне зусім няма сродкаў на існаванне.

Якая сума неабходна?

2126 € — На аплату двухмесячнага пражывання ў хостэле ў Варшаве, аплату мабільнай сувязі, аплату праезду і на харчаванне да таго моманту, як я буду мець права афіцыйна працаўладкавацца на працу пасля атрымання міжнароднай абароны.

:
€ 655
Збор завершаны. Сабрана: € 655