Анкалогію на 4 стадыі ў маёй сястры знайшлі, калі яна была за кратамі.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Уся сям'я нашай гераіні пацярпела ад палітычных рэпрэсій. Сама яна ўжо адбыла тэрмін, а ейныя сваякі яшчэ ў руках рэжыму. Яе сястра імкнецца перамагчы анкалогію, знаходзячыся на «хатняй хіміі», брат адбываеце тэрмін, а сама дзяўчына разам з пляменніцай змагаюцца з выпрабаваннямі эміграцыі*.

Добры дзень. Я былая палітзняволеная і вырашыла звярнуцца па дапамогу праз цяжкую сітуацыю, у якой апынулася мая сям'я.
Палітычныя рэпрэсіі па нашай сям'і прайшлі катком. Я не магу раскрыць шмат падрабязнасьцяў, як і назваць сябе таму, што мой брат палітзняволены і працягвае адбываць тэрмін. Сястра таксама палітзняволеная, але праз анкалагічнае захворванне пераведзена на «хатнюю хімію».
У сястры ўжо ў зняволенні знайшлі анкалогію на 4 стадыі. Па гэтай прычыне ёй калонію замянілі на «хатнюю хімію», але вялізны штраф суд з яе не зняў. Акрамя таго, на лячэнне ёй даводзіцца ездзіць за шмат кіламетраў ад дома. Пра прычыне захворвання працаваць ёй як раней немагчыма, і трэба знайсці нейкую больш легкі занятак. Але вы напэўна ведаеце, як з палітычным артыкулам цяжка знайсці аплатную працу, каб яшчэ і лёгкую.
Мне ўдалося выехаць з Беларусі за мяжу разам з пляменніцай, дачкой маёй хворай сястры. Гэта было складанае, але важнае для мяне рашэнне.
Цяпер я ў чаканні рашэння па міжнароднай абароне магу толькі неафіцыйна падзарабляць. Імкнуся падтрымліваць пляменніцу і маральна, і матэрыяльна. Але маё сэрца разрываецца паміж пакутамі сваякоў у Беларусі, і цяперашнім жыццём тут, на эміграцыі. І матэрыяльна я спраўляюся з цяжкасцю. А трэба яшчэ і брата падтрымаць неяк перадачамі, і сястру, якая змагаецца адна з цяжкай хваробай.
Мая пляменніца вельмі сумуе па сваёй маме. Яны стэлефаноўваюцца амаль кожны дзень анлайн, але нішто не заменіць дзіцяці мамчыных абдымкаў. Выехаць па стане здароўя і знаходзячыся пад наглядам сястра не зможа, і таму для мяне вельмі важна зараз яе падтрымаць, пакуль яна праходзіць лячэнне.
Я прашу вас дапамагчы зняць з яе фінансавую нагрузку ў лячэнні і пражыванні: выдаткі на дарогу да бальніцы і назад, камунальныя плацяжы, лекі і харчаванне, – яна там зусім адна. Я спадзяюся, што яе гэта падтрымае ў барацьбе з хваробай.
Я буду ўдзячная вам за любы ўклад у падтрымку маёй сястры.

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі нязначныя падбрабязнасці гісторыі. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.

Сума збору
€2500

у гэтую суму на бліжэйшыя 6 месяцаў уваходзіць: выдатак на праезд у бальніцу і назад за сотні кіламетраў два разы на месяц, камунальныя плацяжы, медыцынскія выдаткі (якія і працуючаму чалавеку не па сілах), адзенне (пасля зняволення ёй усё вельмі вялікае), харчаванне (без заробку ёй нават няма на што купіць ежу)

Сабрана:
€ 0 з 2 500