Дапамога блогеру Сяргею Пятрухіну наладзіць побыт пасля эвакуацыі

  • Гісторыя

Мяне завуць Сяргей Пятрухін.
Я блогер з Берасця, аўтар YouTube-каналаў «Народны рэпартэр» і «Youtube-дэпутаты».

За 2 месяцы да выбараў, 16 чэрвеня 2020 года, мяне затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Пазней, у сувязі з падзеямі ў Горадні, калі затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, мяне абвінавацілі па 342 артыкуле (арт. 342 КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў суд. Мяне і майго калегу-блогера Аляксандра Кабанава скаралі на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Я быў прызнаны палітвязнем і выйшаў на волю ў снежні 2022 года.

Пасля вызвалення я жыў у Беларусі. Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін, я вырашыў з'яжджаць. Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў з краіны.

Цяпер я маю патрэбу ў падтрымцы на першы час. Мне трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

Сума збору:

€3000

Арэнда кватэры на 3 месяцы – €1200
Ежа на 3 месяцы – €600
Неабходнае адзенне – €300
Ноўтбук для працы – €700
Падушка бяспекі – €200

:
€ 4 021
Збор завершаны. Сабрана: € 4 021