«Мяне судзілі за карагод». Былы палітвязень з Берасця просіць дапамогі пасля 3 год у зняволенні

  • Гісторыя

Мяне завуць Сяргей Наліўка. Я з Берасця. 9 жніўня 2020 года днём я прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую, а ўвечары паехаў у цэнтр горада – бачыў, як людзей хапалі і збівалі. І тады зразумеў: не магу проста глядзець. З таго часу я выходзіў на ўсе пратэсты.
Першы раз мяне затрымалі, калі мы сабраліся ў памяць аб Рому Бандарэнку. Я крыху ведаў яго. Нас трымалі тры гадзіны на каленях. Кагосьці потым павезлі ў ІЧУ, кагосьці, як мяне, адпусцілі. Але ненадоўга.

Неўзабаве па мяне прыйшлі па «карагоднай справе». Грукалі ў дзверы, пагражалі выклікаць АМАП, каб іх узламаць. Завялі крымінальную справу і пакаралі «хіміяй»* – гэта такі від пакарання з абмежаваннем волі. Адправілі ў Віцебск. Там далі спачатку 10 сутак ШЫЗА за адмову прыбіраць туалет. Потым – дадалі яшчэ 30 за нібыта спробу ўцёкаў. Ціск быў пастаянным.

А потым — другая справа. У інтэрнэце я напісаў каментар пра афіцэра з 38-й брыгады ПДВ, які кінуў БЧБ-сцяг на падлогу, каб выціраць аб яго ногі. За гэта мне далі яшчэ 2 гады і накіравалі ў калонію. Агулам – 3 гады і 3 месяцы.

У турме ў мяне здарыўся мікраінфаркт – проста ў дзень суду. Апошнія месяцы я правёў у калоніі №8 пад Воршай. Амаль кожны дзень – ператрусы, прыдзіркі, ізаляцыя. Зняволеных настройвалі супраць мяне: «ён палітычны».

Я вызваліўся 26 кастрычніка 2024 году. З таго часу спрабую пачаць нанова.

Цяпер я ў Варшаве. Часова жыву ў шэлтэры, але хутка тэрмін пражывання скончыцца. У мяне няма жытла, няма рэчаў, і пакуль няма стабільнай працы. Я прашу вашай дапамогі, каб проста ўстаць на ногі.

*«Хімія» – гэта від пакарання, калі асуджанага адпраўляюць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Людзі жывуць у карпусах, падобных да інтэрнатаў. Яны знаходзяцца пад пастаянным наглядам і абавязаныя выконваць правілы ўнутранага распарадку. Усе асуджаныя абавязаныя працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу.

Сума збору
€2200

€1200 – арэнда жылля на першыя 2-3 месяцы;
€500 – купля базавых рэчаў (адзенне, посуд, пасцель, тэхніка);
€200 – прадукты харчавання на першыя тыдні;
€150 – афармленне дакументаў, праезд, мабільная сувязь;
€150 – непрадбачаныя выдаткі: тэрміновыя пакупкі, лекі, адаптацыя да побыту.
 

Сабрана:
€ 330 з 2 200