Падтрымка палітвязня журналіста

  • Гісторыя

Журналіст асуджаны па палітычных матывах на паўтара гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Будучы журналістам у невялікім раённым цэнтры асвятляў мясцовыя праблемы, рэагаваў на скаргі і звароты жыхароў горада і раёна, што не задавальняла мясцовыя ўлады. Пасля выбарчай камісіі 2020 года пачаліся выклікі ў СК і РАУС. У жніўні 2020 года вымусілі сысці з працы яго жонку, якая да гэтага часу так нікуды і не ўладкавалася.

22 снежня 2020 года быў затрыманы АМАПам па дарозе. Аўтамабіль на якім перасоўваўся арыштаваны, да гэтага часу знаходзіцца на стаянцы пад арыштам. Сам журналіст змешчаны пад хатні арышт, дзе знаходзіўся 4 месяцы. За гэты час у кватэры праведзена 3 ператрусы. Арыштаваны і канфіскаваны тэлефоны, камп'ютар, фотаапарат і інш.

21 красавіка 2021 г. задаволена скарга адвакатаў і судом быў зняты хатні арышт. 2 жніўня 2021 прыгаворам суда ён быў асуджаны і ўзяты пад варту ў зале суда. Рашэннем суда задаволены іскі супрацоўнікаў РАУС. 28 верасня адбыўся апеляцыйны суд, рашэннем якога прыгавор пакінуты ў сіле.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА, чакае этапа ў калонію. Ён вельмі сумленны і прыстойны чалавек, які заўсёды готаў прыйсці на дапамогу, аказаць падтрымку. Яшчэ да суда арганізаваў збор сродкаў на аперацыю зямлячцы ў Маскве — Цяпер яму самому патрэбна дапамога.

Якая сума неабходна?

2190 € — На перадачы ў калонію і на падтрымку сям'і.

:
€ 1 541
Збор завершаны. Сабрана: € 1 541