Дапамога палітвязню, у якога выяўленыя сур'ёзныя праблемы са здароўем

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мой сын ужо больш за год знаходзіцца ў зняволенні. Ён адзін з тысяч сапраўдных беларусаў: прыстойны, сумленны, смелы і міралюбівы чалавек. Захапляецца музыкай. Не можа змірыцца з хлуснёй і несправядлівасцю.

Ён быў удзельнікам мірных пратэстных маршаў, пасля аднаго з якіх быў знойдзены па фота і затрыманы за тое, што не пагадзіўся з вынікамі выбараў і не захацеў маўчаць. Яго абвінавацілі і асудзілі па крымінальным артыкуле. У яго сілай выбівалі прызнанне, але не змаглі зламаць. Сын не прызнаў сваёй віны.

На жаль, не так даўно ў майго сына выявілі сур'ёзныя праблемы са здароўем. Цяпер мы маем патрэбу ў дапамозе для падтрымкі сына ў месцах зняволення.

Якая сума неабходна?

1000€ — дапамога цягам тэрміна адбывання пакарання ў калоніі (перадачы, пераводы, пасылкі, дальнія паездкі і інш.)
 

:
€ 1 069
Збор завершаны. Сабрана: € 1 069