Падтрымка палітычнага эмігранта, які хаваецца ад крымінальнага пераследу

  • Гісторыя

Мяне завуць Віктар і я з'яўляюся актыўным праціўнікам існуючага рэжыму ад самага першага дня яго станаўлення. Сем гадоў я ўзначальваў Бабруйскую арганізацыю Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. На выбарах 2010 года быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

За сваю актыўную грамадзянскую дзейнасць неаднаразова падвяргаўся розным рэпрэсіям: штрафы, арышты, псаванне асабістай маёмасці і гэтак далей. Удзельнічаў у пратэстных мірных маршах 2020 года, у тым ліку — на асабістым аўтамабілі, за што неаднаразова падвяргаўся штрафам. У рэшце рэшт, мой аўтамабіль быў арыштаваны.

23 снежня 2021 года ў мой прыватны дом уварваліся восем узброеных АМАПаўцаў з пяццю супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Ужыўшы да мяне фізічную сілу і памахаўшы перад маім тварам нейкімі паперкамі, — у хаце правялі ператрус. Канфіскавалі: дзвесце рублёў, пенсію жонкі, сто даляраў, стацыянарны кампутар, ноўтбук, тэлефоны, сцяг Еўрасаюза, шкарпэткі бел-чырвона-белага колеру, дзве майкі з беларускім арнаментам, пачак налепак «Пагоня».

Пасля мяне прывезлі ў Пінск і здалі ў следчы камітэт. Там мне прад'явілі артыкул 369 КК РБ і змясцілі ў мясцовы ІЧУ. Праз двое сутак мяне выклікалі на допыт, дзе сказалі, ў чым заключалася мая дыскрэдытацыя ўлады. Аказалася, што год таму я выстаўляў партрэты ідэолагаў і афіцэраў АМАП, якія маюць дачыненне да рэпрэсій мірных грамадзян. Праз суткі мяне вызвалілі, бо турма была перапоўнена, аднак вызваленне прадугледжвала забарону на выезд за межы РБ. Даведаўшыся, што я пакінуў Беларусь, мяне аб'явілі ў вышук. Я буду ўдзячны кожнаму, хто зможа дапамагчы мне засвоіцца ў іншай краіне ва ўмовах, калі маё вяртанне ў Беларусь — вельмі небяспечнае.

Якая сума неабходна?

1270 € — арэнда жытла; купля прадуктаў харчавання на першы час; падрыхтоўка дакументаў на візу (консульскі збор+страхоўка); аплата дарогі.

:
€ 474
Збор завершаны. Сабрана: € 474