Дапамога сям'і, якая была вымушана пакінуць Беларусь праз ціск

  • Гісторыя

Пачалося ўсё адразу пасля выбараў. Нашая сям'я спрабавала змагацца з несправядлівасцю 3 гады.

У 2020 годзе атрымалі артыкул 23.34. Бацька быў двойчы затрыманы спачатку на 3 сутак у Жодзіне, праз год — на 10 сутак. З лютага 2023 года знаходзіцца ў турме і яму пагражае вялікі тэрмін. Нядаўна мяне шукалі супрацоўнікі міліцыі і крымінальнага вышуку. Сказалі, што на мяне заведзена крымінальная справа.

Пасля ягонага затрымання нас з братам забралі проста з дому па артыкуле 19.11.2 на 15 сутак за перасылку інфармацыі з каналу «Жыццё-маліна». Падчас зняволення мы атрымлівалі пагрозы аб узбуджэнні крымінальнай справы за перакрыцце дарог у Менску падчас маршаў. Гэтыя пагрозы паўплывалі на нас і мы вырашылі тэрмінова пакінуць Беларусь. Нам давялося з'ехаць літаральна ні з чым. Нам вельмі патрэбна дапамога на жыллё, прадукты і новы пералёт у іншую краіну.

Якая сума неабходна?

2150 € — арэнда жылля; прадукты; візы; страхоўка; пералёт.

:
€ 1 094
Збор завершаны. Сабрана: € 1 094