Збор на пікап для беларускіх добраахвотнікаў

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У дадзены момант мы знаходзімся на гарачым усходнім фронце, дзе паспяхова і зладжана выконваем пастаўленыя задачы. Праз асаблівасці нашага ўчастка, мы часта вымушаны рамантаваць і купляць аўтамабілі. Транспарт на фронце — гэта расходны матэрыял, так як мы ўвесь час перасоўваемся пад абстрэламі па мясцовасці, якая ў прынцыпе не прызначана для язды. На дадзены момант ёсць патрэба ў набыцці пікапа. На куплю, дастаўку і ТА машыны нам неабходная сума ў 7 тысяч еўра.

Звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць нас і далучыцца да адкрытага збору. Маленькіх данатаў не бывае, распаўсюджванне інфармацыі аб зборы вітаецца - [памятайце пра асабістую бяспецы. Заўвага BYSOL] бо ўсё гэта вядзе нас да перамогі над агульным ворагам!

Сума збору:

7000 €

Купля машыны, давядзенне яе да ладу, дастаўка на фронт.

:
€ 2 575
Збор завершаны. Сабрана: € 2 575