Паўла пагрозамі прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні і вымусілі з'ехаць з краіны: яму патрэбная падтрымка ў эміграцыі.

  • Гісторыя

За дэананімізацыю супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і сілавікоў Паўла адправілі ў ПК-22 на тры з паловай гады. Прымусіўшы напісаць прашэнне аб памілаванні, супрацоўнікі органаў працягвалі і на волі ціск і нагляд. Павел быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Мяне клічуць Павел, і я – былы палітзняволены. Калі я прымаў удзел у мірных мітынгах і маршах пратэстаў, я на свае вочы пабачыў агрэсію і злачынствы дзяржаўных органаў і сілавых структур у дачыненні да грамадзянскіх людзей. Жадаючы спыніць гэтыя рэпрэсіі і гвалт, я пачаў актыўна ўдзельнічаць у раскрыцці асоб гэтых злачынцаў і карнікаў!

У верасні 2022 года мяне затрымалі супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗіК, прад'явіўшы абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве». Калі даведаліся, што я ініцыяваў дэананімізацыю асобаў некаторых сілавікоў, то дапытвалі мяне з ужываннем фізічнай сілы, катавалі і стварылі невыносныя ўмовы арышту ў ізалятары.

Праз некаторы час мяне змясцілі ў СІЗА, і абвінавачанне ўжо гучала інакш – гэта быў артыкул 203-1 КК РБ (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і суд прызначыў мне тэрмін зняволення ў тры з паловай гады. Мяне направілі ў ПК-22, адну з самых страшных калоній у Беларусі. У тых катавальных умовах я вельмі моцна падарваў здароўе: у мяне праблемы з зубамі, са спінай, суставамі і сэрцам.

У лістападзе 2024 года ў калонію прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК і ў размове з некаторымі зняволенымі настойвалі, каб пісалі прашэнні аб памілаванні. Камусьці ў выпадку адмовы абяцалі новыя артыкулы. Мне пагражалі ШІЗА, ПКТ і дабаўленнем тэрміна, а таксама праблемамі для маіх родных.

Я выйшаў на волю па «прымусовым памілаванні» ў лістападзе 2024 года, але жыццё дома аказалася турмой пад адкрытым небам. Я адчуваў пастаянны стрэс (начныя праверкі, прафілактычныя лекцыі і пагрозы новага арышту), ізаляцыю (немагчымасць уладкавацца на працу і неразуменне з боку асяроддзя) і безвыходнасць (забарона на выезд з горада і краіны, адмова ў выдачы пашпарта).

Я адчуваў, што задыхаюся і вырашыў уцякаць. Цяпер я нарэшце ў бяспецы, за мяжой. Упершыню за доўгі час я адчуў, што магу дыхаць свабодна, але пачынаць жыццё даводзіцца з абсалютнага нуля.

У мяне няма актуальных дакументаў, я пакуль не маю права працаваць, а ўсе зберажэнні скончыліся. Мне трэба аплачваць хаця б сціплае жыллё, купляць ежу і займацца легалізацыяй, каб зноў устаць на ногі.

Я не апускаю рукі і веру, што дам рады. Але зараз мне вельмі патрэбна ваша падтрымка, каб зрабіць гэты першы крок да новага жыцця.

Разумею, што такіх як я шмат, таму буду вельмі ўдзячны за любую дапамогу!

Сума збору
€2500

Арэнда жылля на першы час, аднаўленне дакументаў, прадукты харчавання і базавыя рэчы на ​​перыяд легалізацыі, медыцынскія выдаткі.

Сабрана:
€ 0 з 2 500