Развітанне са Святланай Курс

  • Гісторыя

Фота: Dirk Skiba

З вялікім болем паведамляем, што 19 ліпеня 2026 года пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай пайшла з жыцця беларуская журналістка і пісьменніца Святлана Курс, вядомая чытачам пад літаратурным псеўданімам Ева Вежнавец.

Святлана была адной з самых яркіх постацей сучаснай беларускай літаратуры. Яна працавала ў незалежнай беларускай журналістыцы, супрацоўнічала з вядучымі беларускімі медыя, а яе кнігі «Шлях дробнай сволачы» і асабліва «Па што ідзеш, воўча?», адзначаная Прэміяй Ежы Гедройца, сталі важнай часткай сучаснай беларускай культуры.

Сёння мы адкрываем гэты збор на просьбу родных Святланы. Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.

Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.

Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор.

Калі вы чыталі кнігі Святланы, калі яе словы калісьці падтрымалі вас, прымусілі задумацца або дапамаглі лепш зразумець Беларусь, – сёння вы можаце падтрымаць родных Святланы.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапаможа правесці Святлану Курс у апошні шлях годна.

Сума збора
€6000

€2000 – арганізацыя публічнай цырымоніі развітання са Святланай ў Варшаве
€2200 – рэпатрыяцыя цела з Польшчы ў Беларусь
€800 – афармленне неабходных дакументаў і консульскіх дазволаў
€1000 – арганізацыя пахавання ў Беларусі

Сабрана:
€ 3 349 з 6 000