Дапамога на аперацыю Аскірка Наталлі

  • Гісторыя

З Беларусі мне прыйшлося з'ехаць, бо мне пагражае да 17 гадоў за актыўную грамадзянскую пазіцыю і адмову ісці са следчымі органамі ў супрацу. Усё пачалося, калі мяне 3 (тройчы) затрымлівалі па 23.34 КаАП: першы раз мяне затрымалі падчас маршу на Нямізе. У аўтазаку мне стала дрэнна і я запанікавала, задыхалася (у мяне эпілепсія). На дапамогу мне ніхто не прыйшоў. У паліцыі склалі пратакол, але суда тады не было — скончыўся тэрмін крымінальнага пераследу;
другі раз мяне затрымалі, калі ў час аднаго з маршаў я заступілася за затрыманую дзяўчыну. У выніку я зноў апынулася ў пастарунку. Прабыўшы там з дзевяці вечара да чатырох раніцы. Потым у мяне канфіскавалі тэлефон і іншыя каштоўныя рэчы. Суд аштрафаваў мяне на 20 базавых велічыняў;

Трэці раз мяне і яшчэ адну дзяўчыну затрымалі падчас збору подпісаў у падтрымку таго, каб дэпутат Святлана Любецкая не прадстаўляла інтарэсы выбаршчыкаў Старавіленскай выбарчай акругі на Усебеларускім народным сходзе. У паліцыі расцанілі гэта як «несанкцыянаваны пікет». І зноў яшчэ адзін штраф – 45 базавых велічыняў.
Я была актыўная і ў дваровых і раённых чатах. Напярэдадні Дня Волі мяне выклікалі ў РАУС Фрунзенскага РАУС і прапанавалі «супрацоўніцтва». Калі я перадам ім актывістаў, і яны мяне за гэта не пасадзяць. Паліцыя паказала мне відэа з аднаго з маршаў і прыгразіла ўзбуджэннем крымінальнай справы за ўдзел. Я тады схітравала і сказала, што мне трэба падумаць. Мяне адпусцілі… Але я і мой муж адразу ж сталі хавацца. Напярэдадні дыскусійнай пляцоўкі з Бугравым (на якой я павінна была ўдзельнічаць), да нас дадому прыехаў ГУБАЗ і спрабаваў уручыць позву. У позве гаварылася аб узбуджэнні крымінальнай справы аб «масавых беспарадках». Мы параіліся з роднымі і было прынятае рашэнне збегчы з краіны.
І нажаль, апошні прыступ эпілепсіі, які адбыўся ў суботу ўначы, скончыўся няўдала. Пералом правай рукі і расколіны па плечавы косткі. Лекар сказаў, што патрабуецца аперацыя і ўставіць спіцы. Бо я грамадзянка Беларусі, аперацыя мне абыдзецца ў 803 еўра. У мяне няма такіх грошай, нажаль. З-за пералому і майго знаходжання ў бальніцы, прыйшлося адмяніць гутарку і я да гэтага часу без працы.

Якая сума неабходна?

803 еўра — 487 еўра — спіцы (тытанавыя, каб можна было ў будучыні прайсці МРТ);
316 еўра — аперацыя.

:
€ 2 018
Збор завершаны. Сабрана: € 2 018