Падтрымка палітвязні Алівіі Арэйра, вязні дыктатара

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

* - Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендзіраваны ў мэтах бяспекі.

Донна Алівія Арэйра з невялікага мястэчка на ўзбярэжжа славіцца добрай каталічкай і маці вялікага сямейства. Аднак пасля таго, як яна паўдзельнічала ў пратэстах супраць жорсткага і несправядлівага дыктатара, яе схапілі жандары і змясцілі ў катавальныя казематы старой крэпасці.

Алівіі прыйшлося чакаць дазволы свайго лёсу ў цёмных і цесных каменных мяшках вязніцы. Несправядлівы ж суд, які ўчынілі над доньяй, быў безуважны да яе лёсу і лёсу яе шматлікіх дзяцей. Гадамі катаргі былі ацэнены справядлівыя і сумленныя словы высакароднай донны. Нават ахоўнікі разумелі абсурднасць прысуду — часткай якога было абвінавачванне ў тым, што Алівія разам з сябрамі аб'ядналася ў саюз прыхільнікаў паэта і спевака, які апяваў перамены, гэтак ненавісныя дыктатару.

У сваім апошнім слове бясстрашная Алівія сказала, што яна паўстала перад несправядлівым судом толькі за тое, што жыве па Божым запавеце і, як любая маці, хоча абараніць сваіх дзяцей ад самаўпраўнасці, хлусні і гвалту.
Наша з вамі салідарнасць, любоў і падтрымка мацней за нянавісць дыктатуры. Давайце разам падтрымаем Алівію і яе сям'ю.

Якая сума неабходна?

3000 € — Падтрымка сям'і Алівіі Арэйра.

:
€ 164
Збор завершаны. Сабрана: € 164