Беларус у эміграцыі пазбегнуў выдачы па лініі Інтэрпола, але просіць падтрымаць яго праз праблемы з працай і здароўем

  • Гісторыя

Алег* – удзельнік пратэстаў 2020 года, трапіў пад рэпрэсіі і гвалт сілавікоў, з’ехаў у Польшчу, дзе яму давялося даказваць Інтэрполу, што на радзіме яго шукаюць па палітычных матывах. Зараз ён мае вялікую патрэбу ў падтрымцы праз праблемы са здароўем і адсутнасць працы.

Пасля актывізму ў 2020 годзе, затрымання, «сутак» у ІЧУ і збіцця беларускімі сілавікамі Алег у пачатку 2023 года выехаў у Польшчу. Падаўшы дакументы на міжнародную абарону, ён атрымаў дазвол на пражыванне, знайшоў жыллё і працу, але год не мог нармальна жыць праз панічныя атакі пасля затрымання, ІЧУ і збіцця.

Амаль праз год Беларусь аб'явіла мужчыну ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. 15 студзеня 2024 года да актывіста прыйшлі польскія паліцыянты і паведамілі, што Беларусь патрабуе яго экстрадыцыі з абвінавачваннем па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў), на падставе таго, што пры затрыманні ў студзені 2023-га ў яго нібыта знайшлі марыхуану. Пракурор растлумачыла эмігранту, што рашэнне аб выдачы прымае суд, і заявіла аб немагчымасці экстрадыцыі.

Акруговы суд Варшавы адзначыў, што не ацэньвае вінаватасць, а правярае юрыдычныя падставы для выдачы. Польскі суд пагадзіўся з довадамі пракуратуры і адмовіў Беларусі ў экстрадыцыі, адзначыўшы рызыку парушэння правоў і свабод, залежнасць судоў і абмежаванні права на абарону.

Такім чынам, Алегу пашчасціла і ён пазбег выдачы ў Беларусь, а пытанне аб яго зняцці з міжнароднага вышуку ўжо вырашана станоўча.

Нягледзячы на пазітыўны вынік сітуацыі з Інтэрполам, Алег адчувае фінансавыя цяжкасці праз праблемы з працай, здароўем, а таксама судовыя выдаткі. Беларус мае патрэбу ў падтрымцы на першачарговыя патрэбы: аплаціць жыллё, звярнуцца да стаматолага, а таксама атрымаць мясцовыя вадзіцельскія правы, паколькі пацвердзіць беларускія праз амбасаду ён не можа.
*Імя зменена ў мэтах бяспекі

Сума збору
€1500

€500 – лячэнне ў стаматолага
€700 – арэнда жылля
€300 – афармленне вадзіцельскага пасведчання
 

Сабрана:
€ 0 з 1 500