Выратуйце «Новы Час»! Рэдакцыя тэрмінова патрабуе падтрымкі.

  • Гісторыя

Шаноўныя беларусы! З 2002 года выданне «Новы Час» бесперапынна працавала для вас. Увесь гэты час мы публікавалі важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы. «Новы Час» заставаўся адным з нешматлікіх перыядычных выданняў, якое выдавалася цалкам на беларускай мове.

Пасля падзеяў жніўня 2020 года напрацягу года «Новы Час» заставаўся ледзь не адзіным сродкам сувязі палітвязняў са знешнім светам. Да спынення выпуску друкаванай гезеты нашы артыкулы пранікалі за краты і былі магутнай падтрымкай для тых, хто апынуўся ў кіпцюрах рэжыму.

Але сёння мы самі вымушаныя звярнуцца да вас па дапамогу! Праз рэзкае скарачэнне фінансавай падтрымкі існаванне выдання апынулася пад рэальнай пагрозай. Сёння лёс «Новага Часу» – у вашых руках. Мы вельмі хочам працаваць для вас далей, таму звяртаемся па тэрміновую падтрымку. Любая дапамога будзе дарэчнай!

Сума збору:

€24000

Сабраныя сродкі дазволяць выплаціць затрыманыя заробкі супрацоўнікам «Новага Часу» за тры месяцы і працягнуць далейшую працу выдання да атрымання сродкаў з іншых крыніц.

Сабрана:
€ 2 214 з 24 000