Дапамога ў лекаванні актывіста Яўгена Ніцынскага

  • Гісторыя

Мяне завуць Яўген Ніцынскі. У 2020 годзе я, як і многія, не мог прайсці міма хлусні, гвалту і несправядлівасці, асабліва да і пасля выбараў. Менавіта таму я стаў актывістам у сваім родным горадзе Мядзел. Я дапамагаў з арганізацыяй мітынгаў, аўтапрабегаў і іншых акцый.

За ўдзел у адным з мітынгаў мяне прыцягнулі па артыкуле КаАП РБ 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Калі актыўнасць асноўных пратэстаў сціхла, я працягнуў сваю дзейнасць у «падполлі». Аднак я разумеў, што рана ці позна да мяне могуць прыйсці, і гэта адбылося ў канцы лістапада 2021 года. Быў ператрус і прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе. Пасля допыту ў РАУС, які доўжыўся 4 гадзіны, мяне адпусцілі. Адразу пасьля гэтага я прыняў рашэньне пакінуць Рэспубліку Беларусь.

Я з'ехаў ўва Ўкраіну і пачаў працэс атрымання гуманітарнай візы ў Польшчу. Пасля атрымання візы я перасёк мяжу і ў студзені 2022 года падаў заяву на міжнародную абарону.

Я правёў некаторы час у лагеры для бежанцаў, але праз наступствы каранавіруса, перанесенага ў 2021 годзе, мне было цяжка выконваць фізічную працу. З пачаткам вайны ва Ўкраіне мой псіхалагічны стан пагоршыўся.

Атрымаўшы статус уцекача, я апынуўся ў цяжкай сітуацыі праз праблемы з жыллём і працай. У лютым 2023 года ў мяне з'явіліся суіцыдальныя думкі, і я апынуўся ў суіцыдальным аддзяленні Інстытута Псіхіятрыі і Неўралогіі ў Варшаве. Псіхічнае знясіленне, выкліканае складанасцямі эміграцыі і іншымі абставінамі, прывяла мяне туды.

Прайшоўшы курс лекавання, я пакінуў лякарню і паспрабаваў зноў прыступіць да рашэння сваіх праблем. Аднак праз 2 месяцы ў мяне адбыўся псіхалагічны зрыў, і я вярнуўся ў аддзяленне. Мне быў прапанаваны новы курс лекавання, але для разрыву гэтага заганнага кола мне неабходная працяглая псіхатэрапія і рэгулярныя кансультацыі з псіхолагам.

Менавіта таму я звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе!

У мяне ёсць планы і далей працягваць дапамагаць тым, хто мае патрэбу, працаваць. Але цяпер я сам маю патрэбу ў дапамозе.
Калі ласка, дапамажыце мне разарваць гэты цыкл цяжкасцяў і вярнуцца да актыўнай дзейнасці. Як гаворыцца: «Надзеньце маску спачатку на сябе…»

Усім, хто адгукнецца, хачу выказаць вялікую падзяку. Вашая падтрымка мае вялікае значэнне і здольная паўплываць на чыёсьці жыццё, у дадзеным выпадку — маё.

Неабходная сума:

4160€

  • Гадавая псіхатэрапія і кансультацыі з псіхолагам (2 заняткі ў тыдзень па 40€ кожны).
  • Купля антыдэпрэсантаў, нейралептыкаў і супрацьсутаргавых прэпаратаў (прыкладна 40€ у месяц).
:
€ 1 591
Збор завершаны. Сабрана: € 1 591