Дапамога сям'і актывіста, які быў вымушаны пакінуць Беларусь

  • Гісторыя

Мяне завуць Юры Несцярэнка. Я з'яўляюся сябрам забароненых уладамі Беларусі арганізацый БАЖ (Беларуская асацыяцыя журналістаў) і СБП (Саюз беларускіх пісьменнікаў).

Прычына ад'езду нашай сям'і з Радзімы простая і ў той жа час вельмі складаная: пагроза рэпрэсій супраць тых беларусаў, якія займаліся звыклай справай свайго жыцця — захаваннем сваёй ідэнтычнасці, папулярызацыяй сваёй культуры, навучаннем дзяцей, стасункамі на роднай мове.

У 2019 годзе я быў незалежным назіральнікам кампаніі «Права выбару» на парламенцкіх выбарах. Зноў удзельнічаў у выбарах 2020 года ў якасці незалежнага назіральніка і журналіста. А ўпершыню быў незалежным назіральнікам ад Хельсінскага камітэту па правах чалавека яшчэ ў 2001 годзе.

З таго часу я з'яўляюся персонай нон-грата для ўладаў, з усімі наступствамі на працягу дзясяткаў гадоў (гэта тычыцца і судовых працэсаў, якія немагчыма выйграць, і працы, на якую нельга ўладкавацца, і творчасці, якой немагчыма нармальна займацца).

У 2021 годзе частка выданняў, з якімі мне даводзілася стала працаваць, былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пацярпелі мае калегі, ў якіх была канфіскаваная апаратура, кампутарная тэхніка ды іншае абсталяванне. Падчас ператрусу дома аднаго з самых аўтарытэтных журналістаў Магілёўскай вобласці знайшлі працоўныя дакументы з маім прозвішчам.

Выкліканыя на допыт калегі-журналісты пацвердзілі, што супраць мяне распачатая справа. Яны параілі не марудзіць і неадкладна пакінуць Беларусь. Так мы апынуліся ў Сакартвэле, дзе жылі паўгады, пакуль нам не ўдалося атрымаць шэнгенскія візы.

Цяпер каля паўгода мая сям'я з двума непаўналетнімі дзецьмі знаходзіцца ў адной з Еўрапейскіх краін. Нам пашанцавала ўладкаваць дзяцей у нармальную школу, яны займаюцца ў мастацкай школе і спартовым цэнтры. Але пакуль у нас цяжкае матэрыяльнае становішча, мы не можам афіцыйна працаваць, у нас няма ні дапамогі, ні кампенсацыі на аплату жытла. Яшчэ застаецца доўг за авіяпералёт з Сакартвэлы ў Еўропу.

Якая сума неабходна?

2060 € — аплата жылля і камунальных паслуг; неабходнае харчаванне і спадарожныя выдаткі для ўтрымання сям'і з 4 чалавек.

:
€ 682
Збор завершаны. Сабрана: € 682