Фінансавая дапамога сям'і палітычнага зняволенага Недбайла Паўла

  • Гісторыя

Нашага мужа і тату, Недбайла Паўла, 1981 гр, затрымалі ў Менску 29.09.2020  у межах крымінальнай справы па масавых беспарадках і ўжо больш за 8 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы і ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы да псавання маёмасці ў асабліва буйных памерах.
Мы яго не бачылі, падтрымліваем толькі перадачамі і лістамі.
Павел з юнацтва працуе будаўніком, і за гэты час стаў спецыялістам шырокага профілю: можа заліць маналіт, узвесці сцены, платы, пакласці дах, заняцца ўнутраным аздабленнем. Пастаянны ўдзельнік паўмарафонаў: зараз яго рэкорд — 21 км 100 м.
Паша быў нашай асноўнай фінансавай падтрымкай, пасля яго затрымання мы апынуліся ў бядотным становішчы. 7 чэрвеня пачнуцца судовыя паседжанні і працягнуцца 1-1,5 месяца.

Нашай сям'і патрэбна дапамога. Я разумею, што паколькі я буду ездзіць на суд, то мне давядзецца адмяняць працоўныя дні і я страчу заробак. Але мы жадаем падтрымаць Пашу сваёй прысутнасцю і гэта адзіная магчымасць яго ўбачыць. Паша вельмі чакае мяне на судзе.
Я выхоўваю дзвюх дачок (8 і 13 гадоў) і нам вельмі цяжка ў дадзенай сітуацыі.
Мы будзем рады і ўдзячныя любой дапамозе.

Якая сума неабходна?

1903 € — Матэрыяльная дапамога на ўтрыманне дзяцей з разліку на 5 месяцаў і перадачы мужу.

:
€ 747
Збор завершаны. Сабрана: € 747