Беларуска ў Польшчы страціла працу і сутыкнулася з сур’ёзнымі псіхічнымі праблемамі. Яна просіць падтрымаць яе ў перыяд лячэння і пошуку новага месца працы.
Мяне завуць Наталля Дзербыш, я з Гродна, але з 2020 года жыву ў Польшчы. З Беларусі мне прыйшлося з’ехаць пасля ўдзелу ў пратэстах, затырмання і ціску сілавікоў. Усе гэтыя гады я спрабавала будаваць жыццё ў эміграцыі.
У Польшчу я прыехала без грошай, планаў і знаёмых, якія могуць падтрымаць у цяжкі момант, таму ўсё даводзілася пачынаць з нуля. Спачатку працавала на заводзе, потым некалькі гадоў у гастраноміі, кухарам. Затым уладкавалася ў салон, рабіла працэдуры для валасоў. Паралельна брала падпрацоўкі: здымала і мантавала кантэнт, займалася маркетынгам, увогуле, шукала розныя спосабы заробку.
У эміграцыі жыву ў рэжыме пастаяннага выжывання: праца, арэнда, бытавыя выдаткі, стрэс, дакументы, спробы ўтрымацца на плаву. Амаль заўсёды гэта жыццё ад зарплаты да зарплаты. Я амаль не займалася здароўем, бо на гэта не заставалася ні грошай, ні часу, ні сіл. Заўсёды было штосьці важнейшае: аплаціць жыллё, купіць ежу, выйсці на змену, знайсці падпрацоўку, перажыць наступны месяц. Але нядаўна мой арганізм стаў адмаўляць. Спачатку пачаліся фізічныя праявы хваробы проста на працы: мяне ванітавала нават ад вады, з’яўлялася слабасць, болі ў сэрцы, праблемы з ціскам, нізкі пульс, панічныя атакі. У нейкі момант мне стала настолькі кепска, што я ўпершыню ў жыцці выклікала хуткую. Мяне, можна сказаць, прывялі ў прытомнасць, і я зразумела, што далей рабіць выгляд, нібыта ўсё нармальна, ужо немагчыма.
Цяпер я знаходжуся пад назіраннем псіхіятра і прымаю рэцэптурныя прэпараты. Дактар пацвердзіў, што мой стан звязаны з працяглым стрэсам, адаптацыйным разладжаннем і саматаформнымі праявамі. Гэта адбіваецца не толькі на псіхіцы, але і на целе: панічныя атакі, млоснасць, слабасць, праблемы з ціскам і сэрцам. Мне прызначана падтрымліваючае медыкаментознае лячэнне, якое неабходна працягваць.
Праз пагаршэнне здароўя я вымушана была ўзяць адпачынак па здароўю, але працадаўца паспеў раней скасаваць са мной дамову. Так я страціла заробак, які і так з цяжкасцю закрываў мае базавыя патрэбы: арэнду, ежу, лекі і бытавыя выдаткі. Цяпер я ў вельмі цяжкой фінансавай сітуацыі: скончыліся ўсе ашчаджэнні, за апошнія месяцы я ўлезла ў пазыкі, каб аплаціць жыллё. Бываюць дні, калі ў мяне няма грошай нават на ежу. Пры гэтым мне трэба працягваць лячэнне, купляць рэцэптурныя прэпараты, хадзіць да дактароў і шукаць новую працу.
Я хочу вярнуцца да нармальнага жыцця: працаваць, плаціць за жыллё, купляць ежу і не прачынацца з думкай, што сёння я зноў без грошай. Цяпер мне патрэбнае часовае апірышча, каб прайсці гэты крызіс і не праваліцца яшчэ глыбей.
Прашу падтрымаць мяне. Гэтая дапамога дасць мне магчымасць пратрымацца бліжэйшы час, працягнуць лячэнне, аднавіцца і вярнуцца да самастойнага жыцця.
Сума збору
€2000
€1000 – арэнда жылля і камунальныя выдаткі
€500 – лекі, кансультацыі і працяг лячэння
€400 – прадукты і базавыя бытавыя выдаткі
€100 – транспарт і сувязь для дактароў і пошуку працы
