Хацеў стаць музыкам, а стаў эмігрантам

  • Гісторыя

Мяне завуць Даніэль Ташціміраў і ў 19 гадоў я стаў уцекачом. Заўсёды актыўна ўдзельнічаў у мітынгах, выказваўся супраць улады Лукашэнкі. Мяне затрымалі ўпершыню ў 2020 годзе, пасля чаго падвергнулі збіццю і прыніжэнням.

Пасля затрымання мяне адлічылі з каледжа, калі заставалася вучыцца паўгода. Потым супрацоўнікі міліцыі выкралі майго бацьку, збілі яго і пагражалі забраць дзяцей. Гэтая падзея канчаткова паўплывала на нашае рашэнне пакінуць краіну.

Я заўжды марыў стаць папулярным музыкам, аднак разумею, што для гэтага трэба шмат працаваць. Цяпер я знаходжуся на тэрыторыі Польшчы і пражываю ў лагеры для бежанцаў. Нам плацяць 700 злотых на месяц, якіх востра не хапае для забеспячэння жыцця. Зусім хутка я атрымаю дазвол на працу, і мне неабходныя сродкі для таго, каб некалькі месяцаў самастойна здымаць жытло і купляць прадукты. Загадзя дзякуй усім, хто вырашыў дапамагчы і проста прачытаў гэты тэкст!

Жыве Беларусь!

Якая сума неабходна?

1550 € — два месяцы арэнды жытла ў Польшчы, купля прадуктаў харчавання і адзення, дарога да працы.

:
€ 209
Збор завершаны. Сабрана: € 209