Беларускі добраахвотнік «Муравей» з Палка Каліноўскага перажыў атаку дронаў і збірае сродкі на новы рыштунак. Надзейны рыштунак – яго шанец выжыць і працягваць барацьбу.
Добры дзень. Я беларускі баец, шмат хто ведае мяне па пазыўным «Муравей». У 2022 годзе я добраахвотна стаў на абарону Ўкраіны. Гэта мой выбар і мая задача да гэтага часу.
Я служу ў Палку Каліноўскага і выконваю розныя баявыя задачы. Улетку гэтага года нас атакавалі тры FPV-дроны. Некалькі добраахвотнікаў з майго экіпажу былі параненыя, пацярпеў і мой рыштунак. Я выжыў дзякуючы брані, але шмат што аказалася сапсавана і патрабуе замены.
Досвед паказвае: без надзейнага рыштунку выжыць у гэтай вайне практычна немагчыма. Але нажаль, добры рыштунак каштуе шмат і войска не заўсёды можа выдаць усё неабходнае. Многія элементы амуніцыі мы вымушаныя набываць самі. І без дапамогі людзей тут не абысціся.
Цяпер набліжаецца зіма, і нагрузка на экіпіроўку вырастае. Акрамя таго шчыльнасць пакрыцця дронаў расце, і тыя зоны, якія калісьці былі бяспечнымі, зараз становяцца «жоўтымі». Каб заставацца ў страі, мне патрэбна ваша дапамога ў замене пашкоджаных элементаў брані і ў набыцці дадатковай амуніцыі. Гэта павялічыць мае шанцы, а магчыма выратуе маё жыццё ці здароўе.
Загадзя ўдзячны ўсім, хто адгукнецца і падтрымае. Дзякуй кожнаму. Разам мы мацнейшыя.
Сума збору
€1100
€25 – плечавыя дэмпферы
€25 – аптэчка
€85 – панэль на спіну
€150 – абарона шыі з балістычным пакетам
€195 – баявыя штаны з умацаваным матэрыялам
€90 – абарона жывата з балістычным пакетам
€195 – абарона плячэй з балістычным пакетам
€45 – тэрмакофта
€290 – куртка зімовая палегчаная
