Фінансавая падтрымка Канавалава Максіма падчас чакання гуманітарнага ВНЖ

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Максім. Шмат гадоў таму я працаваў журналістам, а да жнівеньскіх падзеяў быў індывідуальным прадпрымальнікам у Гомелі.

9 жніўня 2020 года я ўдзельнічаў у гомельскіх пратэстах, патрапіў у ІЧУ і СІЗА, і ажно да ад'езду ў Літву я атрымліваў пагрозы з боку сілавых структур, у тым ліку ад КДБ. Пасля падзей я даваў каментар валантэру з камітэта супраць катаванняў, а таксама расказваў сваю гісторыю замежным выданням.

Мяне стукнулі ў жывот пасля затрымання, але далейшых жорсткіх збіванняў не было. З аповядаў маіх сукамернікаў, калі б затрымалі на дзень-два пазней, то не пазбег бы гэтага.

Я актыўна выказваўся супраць самаўпраўнасці беларускага рэжыму ў Instagram, да апошняга хадзіў на пратэсты ў Гомелі, нават пасля пагрозаў. Да сакавіка 2022 года я падвяргаўся рэгулярным праверкам з боку сілавікоў (здача сліны і адбіткаў пальцаў, званкі наконт адкрытых крымінальных спраў у пошуках сведкаў і падазраваных). Таксама мяне выклікалі ў красавіку 2021 года ў якасці сведкі па справе аб праваабаронцах арганізацыі «Вясна».

Калі пачалася вайна ўва Ўкраіне, я таксама выказваўся пра гэта ў сваім Instagram. Я падтрымліваю беларускую салідарнасць, ахвяраваў у фонды. У тым ліку дапамагаў украінскім зборам.

1 сакавіка 2022 года ў IT-кампаніі, дзе я працаваў, мэнэджэр паведаміў, што трэба тэрмінова эвакуавацца праз магчымае закрыццё межаў Беларусі. У мяне было 6 гадзінаў, каб сабраць патрэбныя рэчы. Я тады падумаў, што гэта шанец. Плюс маральны ціск, што ў любы момант па мяне могуць прыйсці, не пакінуў сумневаў.

2 сакавіка я ўжо быў у Вільні, бо тут быў офіс, і мне абяцалі дапамагчы з адаптацыяй. У снежні 2022 я атрымаў працоўны дазвол на жыхарства Blue Card. У жніўні 2023 года ў мяне скончыўся праект і мяне скарацілі. Я спрабаваў знайсці працу па профілі спецыяліста ў аўтаматызаваным маркетынгу. Па ўмовах Blue Card нельга адкрыць ІП, і я мог прэтэндаваць толькі на пэўны заробак і пасаду з высокай кваліфікацыяй. Былі сумоўі, але большасць з Польшчы ці Літвы з варыянтам дыстанцыйнай працы праз ІП. Я шукаў працу 5 месяцаў і ўвесь гэты час жыў на ашчаджэнні.

24 студзеня я падаўся на гуманітарны від на жыхарства праз Freedom House. Новыя дакументы мне маюць выдаць недзе ў напрыканцы красавіка гэтага года, але праблема ў тым, што ў мяне скончыліся грошы. Арэндадаўца разумее сітуацыю, але не гатовы больш чакаць, я і так ужо вінен яму за два месяцы.

Я ўпершыню прашу аб падобнай дапамозе і для мяне гэта зусім няпроста. Разумею, што схібіў і не да канца ўсведамляў, што магу апынуцца ў такім становішчы. Трэба неяк устаць на ногі, тады я змагу зноў працаваць і дапамагаць, як раней.

Сума збору:

€2500

Сума складаецца з кошту арэнды кватэры і камунальных паслуг (каля 500 еўра за месяц), а таксама для падтрымкі мінімальнай жыццядзейнасці на 3 месяцы. Я жыву ў невялікай кватэры-студыі і ўжо вінен арэндадаўцу за 2 месяцы, у тым ліку за люты. Сабраных грошай павінна хапіць да траўня, пакуль я змагу знайсці працу з ужо аформленымі дакументамі.

Сабрана:
€ 1 396 з 2 500