«Я ледзь зводзіў канцы з канцамі, каб дажыць да наступнага месяца»

  • Гісторыя

Міхаіл падчас разгону мірных пратэстаў у Мінску быў паранены і затрыманы, а праз некалькі месяцаў асуджаны да 3 гадоў «хіміі». Пасля вызвалення яму не атрымалася уладкаваць сваё жыццё ў Беларусі праз пастаянны пераслед з боку ўлад, і ён эміграваў са сваёй дзяўчынай у Польшчу.

Мяне завуць Міхаіл. Яшчэ ў 1996 годзе я хадзіў з дарослымі на мітынгі, калі быў дзіцем. Таму і 9 жніўня 2020 года я застацца ўдому ня мог. У плыні маршу на вуліцы Кальварыйскай я апынуўся менавіта ў той момант, калі пачалася стральба гумовымі кулямі і святлошумавымі гранатамі па пратэстоўцах. Мяне параніла ў нагу, і я ўпаў. Да мяне падбеглі пяцёра АМАПаўцаў і пачалі збіваць мяне дручкамі. У бусе збіццё працягвалася, а калі адзін з іх наступіў мне на шыю, я страціў прытомнасць.

Спачатку я абышоўся трыма адміністратыўнымі соднямі, але ўжо ў верасні мяне зноў затрымалі, а ў снежні 2020 года асудзілі да трох гадоў у ПУАТ №47 («папраўчая ўстанова адкрытага тыпу» або «хімія»). Там мяне адразу па прыбыцці паставілі на прафулік, прыпісвалі мне парушэнні, кантралявалі кожны крок, тэлефон маглі праверыць у любы момант, запужвалі – ціск быў проста невыносным. За дзень да вызвалення мяне наведалі супрацоўнікі КДБ: пагражалі, што зараз павязуць мяне ў іншае месца, забралі тэлефон, але нікуды, дзякуй богу, не павезлі.

У ПУАТ я працаваў у калгасе на кароўніку. Мой заробак складаў 250 рублёў, з якіх 65 рублёў трэба было аддаць на аплату каменданту. Я ледзь зводзіў канцы з канцамі, каб дажыць да наступнага месяца. Любыя скаргі і абурэнне з майго боку ператвараліся ў парушэнні (а значыць, маглі прывесці мяне ў ШІЗА ці нават у калонію). Я вытрымаў гэтую галечу, цяжкую працу і здзекі толькі дзякуючы падтрымцы родных і неабыякавых людзей, якія дапамагалі мне прадуктамі. Я ніколі не забуду гэтых людзей!

У гэты змрочны перыяд я пазнаёміўся з дзяўчынай, якая ўцякла ў Беларусь ад вайны ва Украіне. Стасункі з ёй упрыгожвала маё бязрадаснае жыццё і дадавалі жадання ўсё гэта перажыць і пабудаваць новае жыццё разам з ёй.

Яна дачакалася майго вызвалення ў 2024 годзе, і мы яшчэ два гады пражылі ў Беларусі ў надзеі, што нешта зменіцца. Паехаць ва Украіну праз вайну мы не маглі. У Беларусі пераслед і рэпрэсіі ў дачыненні да мяне не спыніліся, з кожным днём небяспека зноў быць арыштаваным расла. Нам не заставалася іншага выйсця, як з’язджаць, і мы адважыліся эміграваць у Еўропу.

За гэтыя гады нішчымных заробкаў і пастаяннага нагляду мне практычна нічога не ўдалося назбіраць, і, апынуўшыся ў Польшчы, я зноў сутыкнуўся з нястачай. Каб адаптавацца і легалізавацца ў новай краіне, патрэбен пэўны час, а плаціць за жыллё і шукаць працу трэба ўжо зараз.

На гэты першы час мне патрэбна дапамога, і я прашу вашай падтрымкі, каб вярнуць сабе права жыць, працаваць і стварыць сям’ю.
Я загадзя дзякую кожнаму, хто дапаможа мне пачаць новае жыццё.
Хай беражэ Гасподзь Бог Вас, Вашых Родных і Блізкіх!

Сума збору
€1500

€1500 – аплата жылля на першыя два месяцы і базавыя рэчы

Сабрана:
€ 0 з 1 500