Дапамога на апрацоўку фота-відэа архіва з вандровак па Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мой псеўданім Міхаліна Окунь. Я шмат год вандравала па Беларусі, амаль кожныя выходныя езьдзіла цягнікамі і аўтаспынам у розныя куточкі нашай роднай краіны, фатаграфавала хаты, ліштвы вокнаў, людзей, катоў, святыя крыніцы, могілкі, здымала на відэа народныя абрады, рэлігійныя святы, фальклорныя фэсты, беларускія танцы, спевы і інш.

Маю вялікі архіў фота і відэа матэрыялаў, які часткова размяшчала ў сваім фэйсбуку, таму мяне ведаюць, як беларускую вандроўніцу.

Толькі адзін раз я зрабіла перапынак у вандроўках са жніўня 2020 па зіму 2021 году, калі хадзіла на пратэстныя акцыі ў Менску, наведвала сустрэчы і канцэрцікі ў менскіх дварах. Была на Арлоўскай, калі разганялі светлашумавымі гранатамі, на разгоне акцыі ў двары Перамен, дзе забілі Рамана Бандарэнку. Некаторыя з маіх відэа ў фэйсбуку, якія пасьля давялося прыбраць, траплялі тады ў беларускія СМІ і замежныя каналы. Гэтая нашая гісторыя змаганьня таксама захавалася ў маім архіве. Я ўдала збягала з акцыяў і ані разу не патрапілася.

У чэрвені гэтага году на мой фэйсбук, які я некалькі разоў перайменоўвала, звярнула ўвагу вядомая даносчыца, «інфа-казачка» Вольга Бондарава. Мяне пачало шукаць КДБ, і мне давялося хутка эвакуявацца з Беларусі.

Зараз я апынулася ў Польшчы. Цудам мне атрымалася вывезьці сюды і мой фота-відэаархіў. Дужа хацела б заняцца яго апрацоўкай, бо шмат хто мае да яго цікавасць, у тым ліку прафесійныя фалькларысты. Хацелася б зрабіць свой сайт, ютуб-канал, фотавыставы, а таксама маю ідэю выдаць паштоўкі з беларускімі вясковымі краявідамі. Дзеля гэтага мне патрэбны добры ноўтбук.

Маю патрэбу ў аплаце жытла і працы над сваім архівам, але пакуль не маю тут сталай працы і фінансавых магчымасцяў дзеля гэтага. Таксама хацелася б працягнуць свае вандроўкі па беларускай Беласточчыне ды беларускіх фальклорных фэстах у Польшчы, таму хачу мець добры фотаапарат. 

Сума збору:

€3850

Ноутбук для апрацоўкі фота і відэа – каля €1300;
Прафесійны фотаапарат з аб'ектывам, для здымак фота і відэа – каля €1500
Арэнда пакоя на 3 месяцы – €1050

:
€ 1 813
Збор завершаны. Сабрана: € 1 813