Дапамога групе медэвака ў абнаўленні абсталявання

  • Гісторыя

Мы — беларускія добраахвотнікі з групы медэвака, якая спецыялізуецца на эвакуацыі і выратаванні параненых з лініі фронту і гарачых кропак. Наша прызначэнне — быць тымі, хто прыходзіць на дапамогу ў самыя цяжкія моманты. Мы нясем адказнасць за жыцці людзей і робім усё магчымае, каб забяспечыць ім хуткую і бяспечную эвакуацыю.

У цяперашні час мы знаходзімся на Данецкім напрамку, дзе патрэба ў нашай дапамозе становіцца ўсё больш тэрміновай, і мы сутыкаемся з неабходнасцю ратаваць і перавозіць усё больш пацярпелых.

Таму мы звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы. Цяпер нашаму атраду крытычна неабходна абнавіць насілкі, якія ўжо прайшлі праз мноства выратавальных аперацый і значна знасіліся. Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай нашага выратавальнага абсталявання, а іх надзейнасць і функцыянальнасць маюць вырашальнае значэнне падчас правядзення эвакуацый. Неабходна таксама адрамантаваць нашы аўтамабілі, якія з'яўляюцца сродкам транспартыроўкі і забеспячэнні аператыўнасці нашых медыцынскіх місій.

Неабходная сума:

€ 2,000 грошы патрэбны для рамонту аўтамабіляў, аплаты паліва і абнаўленні насілак.

:
€ 2 103
Збор завершаны. Сабрана: € 2 103