«Пяць гадоў жыў у Грузіі, а за адзін дзень мяне ў кайданках выправадзілі ў Арменію»

  • Гісторыя

Амаль пяць гадоў Леў дамагаўся абароны ў Грузіі, а ў верасні яго проста з міграцыйнай службы выслалі ў Арменію. Праца і аплочанае жыллё засталіся ў Грузіі. Цяпер Леў афармляе дакументы, шукае працу і просіць падтрымаць яго ў першыя месяцы на новым месцы.

Мяне завуць Леў Міхееў. 25 верасня я прыйшоў у Дэпартамент міграцыі Грузіі прадоўжыць пасведчанне, якое мне выдалі на час разгляду справы аб міжнароднай абароне. Яно дзейнічала да 9 кастрычніка, а маю справу яшчэ разглядалі пасля апеляцыі. Але мяне затрымалі проста на месцы. Апынулася, парушальнікам міграцыйнага рэжыму мяне прызналі яшчэ ўлетку. Мне пагражалі адправіць мяне ў Беларусь ці Расію, у кайданках прывезлі дадому сабраць рэчы і ў той жа дзень выправадзілі ў Арменію.

Вярнуцца ў Беларусь я не магу: мяне абвясцілі ў міжнародны пошук. У 2020 годзе я ўваходзіў у ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі. У 2021 годзе ў мяне дома прайшоў вобшук, мне пачалі пагражаць крымінальнай справай, і я з’ехаў у Грузію.

У Грузіі я працаваў у клінінгу, сам сябе забяспечваў і ні ў каго дапамогі не прасіў. У Арменіі я ўжо атрымаў сацыяльную картку, разбіраюся з дакументамі і буду прасіць міжнародную абарону. Працу шукаю, але тут іншы рынак, і адразу знайсці штосьці з нармальнай аплатай не выпадае. Падпрацоўкі ёсць, але на жыллё і штодзённыя выдаткі іх не хапае.

Я не жыў за чужы кошт і апускаць рукі не збіраюся. Я трымаю ўдар і упэўнены, што спраўлюся. Але цяпер прашу аб падтрымцы, каб мець магчымасць спакойна аформіць дакументы і знайсці пастаянную працу, а не думаць кожны дзень, чым плаціць за жыллё.

Прашу дапамагчы мне з арэндай і базавымі выдаткамі на першы час.

Сума збору
€1700

€1100 – першапачатковая арэнда жылля і камунальныя выдаткі
€600 – харчаванне і асноўныя бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 0 з 1 700