Дапамога адмінам Лебядзінага

  • Гісторыя

Зміцер Завадскі актыўны ў палітычным жыцці Беларусі з 2004 года. Удзельнічаў у большасці акцыяў пратэсту, быў старшынём Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі г. Бабруйска, удзельнікам намётавага мястэчка пасля выбараў 2006 года. Яго не аднойчы затрымлівалі, запалохвалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі; ён атрымліваў суткі, выключаўся з універсітэта, у 2008 годзе заводзілася крымінальная справа. У 2018 Зміцер пазнаёміўся з Вольгай Касянчук і з таго часу яны разам удзельнічалі ў пратэстных акцыях, флэшмобах.
У пачатку выбарчай кампаніі Дзмітрый дапамагаў штабу Святланы Ціханоўскай, а таксама хлопцы распаўсюджвалі праз сацсеткі некаторыя ідэі-прапановы Сяргея Ціханоўскага: аб стварэнні раённых чатаў у кожным выбарчым участку, аб мабілізацыі людзей выходзіць у дзень выбараў да сваіх участкаў і інш.

У верасні Дзмітрый з Вольгай стварылі ў Тэлеграм канал «Лябяжы 97%», сталі адмінамі чата. Дзякуючы каналу і чату было арганізавана больш за 70 дваровых сустрэч, у тым ліку публічныя сустрэчы з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, канцэрты беларускіх зорак, якія падтрымлівалі мабілізацыю і дух людзей.

Актывісты былі на большасці маршаў пратэстнага года, у эпіцэнтрах падзей, здымалі тое, што адбывалася, на відэа, публікавалі гэта ў сацсетках і на канале ў ютуб. Зміцер даваў розныя інтэрв'ю з апавяданнямі пра падзеі прэсы. Вольга арганізавала адну з жаночых акцый у Менску.

Гэта не ўся дзейнасць актывістаў, але тая, пра якую зараз можна адкрыта казаць.

Адміністратары пратэстных тэлеграм-каналаў пераследуюцца па арт.130, 293 і 342 КК РБ. У выпадку Лебядзінага пагражае яшчэ і ст. 179 КК РБ, якая была заведзеная пасля таго, як паштарка раёна перадала адмінам для публікацыі спіс супрацоўнікаў МУС, якія жывуць у раёне.

Адмінаў увесь гэты час рознымі спосабамі спрабавалі вылічыць. Арыштоўвалі дваровых актывістаў і адсочвалі, ці ўплывае гэта на мадэрацыю і змест канала. У рамках такой аблавы Зміцера арыштавалі на 15 сутак. Але Вольга, маючы доступ да акаўнта, змагла цалкам захаваць яго стыль зносін і адвесці падазроны.

Ужо на наступны дзень пасля арышту Зміцера прыйшла першая позва Вользе. Пазней было яшчэ некалькі. Да бацькоў некалькі разоў прыязджала міліцыя, пагражалі праблемамі на працы. Бліжэй да лета новыя запрашэнні да сілавікоў сталі прыходзіць і Дзмітрыю. Дадому прыязджала міліцыя.

2-га ліпеня праўладны тэлеграм-канал апублікаваў скрыны з невялікага закрытага чата з Міколам Дзядком, дзе быў і Зміцер. Вольга са Зьмітром былі на судзе ў Міколы і на наступны дзень прапагандысты апублікавалі гэтыя скріны. У чаце актывісты абмяркоўвалі мэтазгоднасць намётавага мястэчка на плошчы, прынцыпы блакіроўкі дарог і інш. Прапаганда падае гэта як абмеркаванне з мэтай распаўсюджвання гэтых ідэй у грамадстве і ўплыву на дзеянні пратэстоўцаў.

У дзень публікацыі гэтых перапісак Вольга з Дзмітрыем выехалі з Беларусі, бо ўзнікла прамая пагроза арышту, ператрусаў, адабрання тэхнікі. Хлопцы ўначы выехалі ў Расію, а адтуль Вольга — у Варшаву, Дзмітрый — у Кіеў.

Бо выязджалі аператыўна, то практычна без рэчаў. Зміцер не паспеў нават заехаць дадому. Грошай на дваіх было каля 300 эўра, яны хутка скончыліся. З-за таго, што шмат часу ішло на грамадска-палітычную дзейнасць, працавалі апошні год не актыўна, таму фінансавых запасаў не было. Ёсць неаплачаны ў Беларусі крэдыт на 2000 $.

Сродкі патрэбны на арэнду жылля, пераезд Дзмітрыя ў больш бяспечную еўрапейскую краіну, набыццё неабходных для жыцця рэчаў, харчавання.

Якая сума неабходна?

4100 € — Вользе:
1) Арэнда жылля на 2 месяцы: 1000 €;
2) Прадукты на 3 месяцы: 400 €;
3) Рэчы: 200 €;
4) Аплата мабільных паслуг, паслуг пераводу дакументаў і інш: 400€.

Дзмітрыю:
1) Білеты, страхоўка, дакументы — 400 €;
2) Арэнда жылля на 2 месяцы: 1000 €;
3) Прадукты на 3 месяцы: 400 €;
4) Рэчы і паслугі: 200 €.

:
€ 1 454
Збор завершаны. Сабрана: € 1 454