Фота: Politzek.me
У мінулым Ларыса – карэспандэнтка «Белсата», а цяпер былая палітзняволеная і этнафатограф. У 2025 годзе была дэпартаваная з Беларусі ў Літву за тры месяцы да вызвалення. Міжнародную абарону яна чакае ў Польшчы, праз Дублінскае пагадненне яе справа зацягнулася, і на гэты перыяд ёй патрэбная падтрымка.
Ларыса Шчыракова ў 53 гады, апынуўшыся ў чужой краіне пасля ўсіх выпрабаванняў і страт, не лічыць сябе больш актывісткай – толькі фатографам. Фатаграфуе яна з дзяцінства, калі бацька падарыў ёй фотаапарат «Зеніт». Гэта яе страсць, так сама як і этнаграфія. Яна аднаўляе беларускую этнафатаграфію: здымае людзей у аўтэнтычных убраннях, ездзіць у этнаграфічныя экспедыцыі.
Да 2020 года Ларыса была карэспандэнткай «Белсата» ў Гомелі. Пасля таго, як пратэсты скончыліся, а рэпрэсіі ўзмацніліся, у 2021 годзе для сваёй бяспекі яна сышла з прафесіі і занялася этнафатаграфіяй. Нажаль, рэжыму гэта не перашкодзіла – у 2023 годзе яе асудзілі па двух крымінальных артыкулах і прысудзілі да трох з паловай гадоў калоніі.
Пакуль Ларыса адбывала тэрмін, у яе памерла мама. Яе не толькі не адпусцілі на пахаванне, але нават паведамілі пра гэта толькі праз месяц. Сына Ларысы, у той час падлетка, абсалютна хатняга дзіцёнка, адправілі ў прытулак. Хлопчыка змог забраць толькі бацька, з якім ён не бачыўся больш за 10 гадоў.
У верасні 2025 года ў складзе групы з 52 палітзняволеных Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву – за тры месяцы да афіцыйнага канца тэрміну. Вызваленне абярнулася выгнаннем: замест роднага Гомеля, дома і родных – чужая краіна.
Ларыса зразумела, апынуўшыся ў Літве, што не хоча там жыць, бо не ведае ані літоўскай мовы, ані кагосьці са знаёмых там. А ў Польшчы ёй лягчэй з мясцовай мовай адаптавацца да вымушанай эміграцыі і ёсць маральная падтрымка.
Цяпер Ларыса жыве ў Беластоку і чакае рашэння па сваёй справе аб міжнароднай абароне – яна патрапіла пад Дублінскую працэдуру і рызыкуе быць дэпартаванай назад у Літву.
Праз зацягнутую працэдуру па Дубліне ў Ларысы няма магчымасці ўладкавацца на афіцыйную працу. Пасля вызвалення яна жыла ў шэлтэры, а зараз ёй трэба здымаць жыллё. Каб неяк пражыць, яна можа зарабляць фотаздымкамі, але гэта таксама патрабуе фінансавых укладанняў у тэхніку, пошук заказаў і навучанне.
Падтрымайце Ларысу ў яе цяжкай фінансавай сітуацыі і магчымасці наладзіць жыццё ў вымушанай эміграцыі.
Спасылка на інтэрв’ю Ларысы для Politzek.me.
Сума збору
€3000
€1200 – арэнда жылля на бліжэйшыя тры месяцы
€800 – тэхніка і абсталяванне для этнафотасесій
€600 – юрыдычнае суправаджэнне па справе (Дублінская працэдура) і паслугі перакладчыка
€400 – базавыя патрэбы
