Фінансавая дапамога палітвязні Вікторыі Кульша

  • Гісторыя

Мая маці, Вікторыя Кульша, да затрымання працавала інжынерам па ахове працы. Па адукацыі яна юрыст, таксама скончыла курсы па манікюры і масажы.
Была адміністратарам тэлеграм-канала і чата «Кіроўцы 97%», за што і была затрыманая 4 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Жанчыну змясцілі ў СІЗА-1 у Менску. У СІЗА – не перадаюць лісты, забіраюць газэты. А нядаўна мама атрымала 10 сутак карцэра за БЧБ-шпільку для валасоў.
Першапачаткова ёй было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У лютым 2021 года стала вядома, што абвінавачанне перакваліфікавалі на ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На гэты момант у маці праходзяць суды. На дадзены момант запазычанасць перад адвакатам складае 2800 byn, і гэта без уліку будучых паседжанняў суда. Цяпер я жыву з бабуляй-пенсіянерам і самі мы не спраўляемся.
Просім вас дапамагчы!

Якая сума неабходна?

1698 € — Аплата паслуг адваката, апеляцыя, суда і перадачы.

:
€ 1 084
Збор завершаны. Сабрана: € 1 084