Фінансавая дапамога сям'і Крот

  • Гісторыя

Я з'яўлялася акрэдытаваным назіральнікам на сваім участку для галасавання 9 жніўня. Падчас і пасля выбараў падавала шматлікія скаргі на працэс правядзення выбараў. Ужо тады атрымлівала пагрозы ад пракурора, што пры падачы чарговай скаргі я не выйду з будынку пракуратуры. Прымала ўдзел ва ўсіх мітынгах супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня. За што і была затрымана на 72 гадзіны да суда. Мяне выклікалі асабіста да начальніка міліцыі г. Жодзіна. Палохалі тым, што сяду па крымінальнай справе за арганізацыю беспарадкаў у горадзе, што забяруць дзяцей і што я ніколі не ўбачу сваіх родных.

Перад судом мне сказалі, што я ўсё роўна дадому не пайду, бо на мяне складзены новы пратакол. І атрымаўшы 10 базавых штрафаў, я зноў паехала ў ІЧУ. Там мне былі забаронены перадачы. Ні ежы, ні рэчаў мне было нельга перадаць. Па заканчэнні 72 гадзін мяне адпусцілі, але дадому я паехала ў суправаджэнні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Гэта быў мой першы ператрус, падчас якога канфіскавалі ўсю тэхніку.
Апошнія два пратаколы я атрымала за «лазневую» справу. Калі мы з сябрамі вырашылі проста схадзіць у лазню і адпачыць. Апроч пратаколу за масавае мерапрыемства, на мяне склалі пратакол за непадпарадкаванне. І тады ж зноў паўтарыліся пагрозы пра крымінальны артыкул. Праз два дні звольнілі з працы маю маму, прамым тэкстам сказаўшы аб тым, што гэта з-за мяне і я хутка сяду ў турму. Потым звольнілі з працы маю сястру. Не магу сказаць дакладна з-за мяне ці не, таму што яна таксама была ў той самай лазні.

Потым пачаліся суды. Бацька майго малодшага дзіцяці (мой былы муж) тым часам сядзеў 15 сутак па гэтай жа справе. І я баялася ісці на суд, бо разумела, што магу не выйсці. Пагрозы крымінальным артыкулам маглі стаць рэальнасцю. Я сабрала мінімум рэчаў, малодшага дзіцяці і паляцела ва Украіну. Там зрабіла гуманітарныя візы і прыехалі ў Польшчу. Цяпер я ў Польшчы, а сын пераехаў да бацькі. Мне неабходны сродкі для існавання.

Якая сума неабходна?

2500 € — Здым кватэры 3 месяцы 1500 €
Ежа 3 месяцы 700 €

:
€ 603
Збор завершаны. Сабрана: € 603