Фінансавая дапамога сям'і Кронда

  • Гісторыя

За эмоды какашак пад фота міліцыянта завялі крымінальную справу.

У тэлеграм канале “Карнікі Беларусі” пад дадзенымі міліцыянта пакінула каментар “Знаёмая морда чалавек і тры смайлікі какашак”. За гэта на мяне завялі справу па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады).
У снежні мяне дапытваў супрацоўнік службы бяспекі МУС. Пасля таго, як я адмовілася прасіць прабачэння на камеру, паступілі пагрозы. Дома быў ператрус. Забралі ў мяне тэлефон на экспертызу і не вярнулі. Прыйшлося купляць новы ў растэрміноўку.
5 красавіка мяне выклікаў сьледчы і ўручыў паведамленьне, што я падазраваная па артыкуле 369 КК РБ. Потым прыходзілі з сацапекі і з дзіцячага сада майго дзіцяці.
28 красавіка зноў зладзілі ператрус дома, апісалі маёмасць, хаця гэта была маёмасць маёй мамы і ў яе кватэры. Пасля таго, як я палаялася са следчым, арышт з рэчаў знялі. Міліцыянт, якога я абразіла, падаў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў 2 тыс. беларускіх рублёў.
Горад у нас маленькі, плёткі і чуткі хутка разляцеліся. Цяпер не магу знайсці працу, куды б ні звярталася — адмовілі. І зараз я апынулася ў цяжкай фінансавай сітуацыі з 4-гадавым дзіцем на руках.

Якая сума неабходна?

300 € — Аплаціць дзіцяці дзіцячы сад і купіць рэчы, візіты да дзіцячага лекара (платны візіт).

:
€ 300
Збор завершаны. Сабрана: € 300