Сям'і Касцюка

  • Гісторыя

4 верасня 2020 года прыехаў з сябрамі ў Брэст. Гуляючы па горадзе, праходзіў каля гатэля «Маладзёжны». На будынку вісеў дзяржаўны сьцяг РБ. Праходзячы міма, я тузануў нізка звісае сцяг за палотнішча, з-за чаго дрэўка зламалася і сцяг упаў. Адміністрацыя гатэля звярнулася ў суд і выставіла прэтэнзію на суму 58 рублёў. У судзе пазоў быў адхілены, т.я. гасцініца не падала ніякіх дакументаў на сцяг. Акрамя таго, сцяг не быў пашкоджаны. Следчы камітэт убачыў у маіх дзеяннях здзек з дзяржаўных сімвалаў і ўзбудзіў крымінальную справу па арт. 370 КК РБ. 17 лістапада суд вынес прысуд – 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Г.зн. было прызначана максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле, хаця раней я ніякіх правапарушэнняў не ўчыняў. Паданую адвакатам апеляцыю суд адхіліў. З 270-га лютага я адбываю пакаранне ў ВУАТ № 29, г. Ваўкавыск.

Першыя два месяцы мяне не рабілі на працу, паставілі на прафілактычны ўлік і дзень чыталі лекцыі. Г.зн. я жыву цалкам за свой рахунак і аплачваю камунальныя паслугі сам за сябе. Апроч мамы ў мяне нікога няма. Яна засталася адна дома, заробак у яе не вельмі высокі, каб яшчэ і мне дапамагаць.

Дзякуй за падтрымку!

Якая сума неабходна?

1000 еўра — На харчаванне і аплату камунальных паслуг, аплата крэдыту.

:
€ 158
Збор завершаны. Сабрана: € 158