Дапамога сям'і Касцючэнкаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз палітычны ціск

  • Гісторыя

Мяне завуць Касцючэнка Вікторыя. У жніўні 2020 года, як і многія іншыя, я выйшла на пратэсты, адна з акцый праходзіла каля педагагічнага каледжа Выгоцкага і называлася «Настаўнікі супраць гвалту». Завуч каледжа (Філіпенка Віктар Віктаравіч) у гэты момант знаходзіўся ўнутры будынка і фатаграфаваў усіх тых, хто прыйшоў на акцыю. Фатаграфіі ўдзельнікаў былі адпраўленыя ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Была на пахаванні Аляксандра Віхора. Карэспандэнтка Белсат падчас прамога эфіру задавала прысутным на пахаванні пытанні ў тым ліку і мне. Я выказалася аб недапушчальнасці таго, што адбываецца.

Калі 16 жніўня мы выйшлі на плошчы, адбывалася відэаздымка, і на застаўцы ТГ «Флагшток – Гомельшчына» стаяла відэа з маім удзелам. Усе гэтыя выпадкі былі данесены дырэктару каледжа Казіміравай Ірыне Раманаўне. У канцы жніўня яна мне патэлефанавала, пачала пытацца аб тым, калі я выходжу на працу. Падтэкст размовы я разумела паміж радкоў: «Я ўсё пра цябе ведаю і за табой сачу». Пра тое, што за мной сочаць, мне казалі і іншыя калегі каледжа, папярэджваючы «Будзь асцярожней». Напрыканцы лістапада мяне выклікала да сябе ў кабінет Казімірава І.Р. Сутнасць размовы складалася ў тым, што група, ў якой я была куратаркай — адмовілася здаваць грошы на падпіску газет, у тым ліку і я адмовілася (запіс размовы маецца, вельмі хачу яго распаўсюдзіць і апублікаваць). Мне было сказана, што мною зоймуцца людзі ў пагонах.

7 траўня да мяне прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і знайшлі запіс у ТГ «Карнікі Беларусі» пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Жаўняка А.М., якая была зроблена 27 лістапада. Я праходзіла па справе аб абразе як сведка, ёсць пратакол ператрусу і пратакол аб адабранні кампутара. 28 ліпеня мяне выклікалі ў СК і мне было прад'яўлена абвінавачанне ў якасці падазронай па артыкуле 369. 6 верасня 2021 года ў мяне быў канфіскаваны тэлефон. 14 верасня 2021 года мяне затрымалі па артыкуле 108 на трое сутак. Трое сутак з мяне выціскалі прызнальныя паказанні: кожныя суткі новая камера, адсутнасць матраца, забарона на цёплыя рэчы, не ўсе дазволеныя рэчы былі дазволеныя да перадачы, святло не вымыкалася ніколі, строгае знаходжанне на другім ярусе нараў, якія былі нават без драўляных дошак, проста металічныя пруты, добры опер з душэўнай размовай, допыт следчага пасля 2 сутак знаходжання ў ІЧУ. Пасля ІЧУ мяне адвезлі ў СК і пры адсутнасці адваката, то следчы, то начальнік следчага камітэта пераконвалі мяне даць прызнальныя паказанні. Гэта адбывалася на працягу 3-4 гадзін.

26 кастрычніка 2021 у 6.40 да нас у дом уварваліся 2 супрацоўнікі ГУБАЗіКу і 2 АМАПаўцы, падставай для прыходу прад'явілі пастанову аб затрыманні па артыкуле 342. Але калі я была дастаўлена ў Добрушскі РАУС, аказалася, што мне было прад'яўленае абвінавачванне  па адміністратыўным артыкуле «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Я мусіла адбыць у ІЧУ 2 сутак, але адміністрацыйны суд быў праз 2,5 сутак пасля затрымання. Родным не дазволілі перадаваць перадачы, спасылаючыся на кавід. Родным таксама на працягу першых сутак не паведамлялі, дзе я знаходжуся.

24 снежня 2021 года мне былі прад'яўлены абвінавачанні і справа была перададзена ў суд. Адвакат «параіў» прызнаць віну: «Даказаць нам нічога не атрымаецца, хаця б менш дадуць тэрмін». 8 лютага 2022 года адбыўся суд, мне быў вынесены прысуд 2 гады абмежавання волі з накіраваннем, 2000 бел. рублёў — маральная кампенсацыя і канфіскацыя ноўтбука і тэлефона.

Зараз нахожусь у Літве. Ожидаю статус беженца. Беларусь покинули сына и мужа из-за риска преследования. Зараз сын жыве са мной, ён паступіў у ЕГУ ў Літве. Навучанне платнае.

Як выкладчык з 30-гадовым стажам працавала ў школах, гімназіях, у інстытуце развіцця адукацыі, ГГУ (па саўместительству), каледжы, з'яўляюся пераможцам конкурсу Настаўнік года-2009 у Гомельскай вобласці, суперфіналіст рэспубліканскага этапу, выдатнік адукацыі, я разумею важнасць адукацыі. Вельмі многім дзецям дапамагла знайсці дарогу ў дарослае жыццё. Зараз  прошу дапамагчы моему рэбенку.

Кінуўшы дом і ўсё, што нажыта — жыву ў Літве і паўгода не маю права працаваць. Потым будзе пацвярджэнне спецыяльнасці, але гэта — потым.

Якая сума неабходна?

1650 € — сума для навучання майго сына.

:
€ 83
Збор завершаны. Сабрана: € 83