Фінансавая дапамога сям'і Кіявец

  • Гісторыя

Пасля падзей 2020 года я была неаднаразова асуджаная па арт.23.34 і 23.4. Раней я працавала на кіруючай пасадзе ў Іванаўскай ЖКГ, але начальства не ацаніла факт наяўнасці ў мяне ўласнага меркавання на сітуацыю ў краіне.

Пасля таго, як было ліквідавана “Таварыства еларускай мовы”, я не змагла прайсці міма. Праз гэта дырэктар выклікаў мяне да сябе і пачаў патрабаваць, каб я звальнялася. Я адказала адмовай. Тады ён адкрыта пачаў запалохваць, што ўсё роўна ён знойдзе прычыну для майго звальнення. Праз паўгода яны і праўда мяне звольнілі (доўга прыйшлося пакутаваць, іх галоўнай праблемай было тое, што яны не разумелі сутнасці маёй працы, я была на той момант кіраўніцай лабараторыі водападачы і водаадвядзення).

Пасля звальнення дырэктар ЖКГ працягнуў устаўляць палкі ў колы. Я хацела ўладкавацца ў таксі, (бо памятала, што дырэктар паабяцаў зрабіць усё, што можа, каб я нікуды не ўладкавалася больш па спецыяльнасці), але ён пайшоў далей. Калі ён даведаўся, што мяне хочуць узяць у таксі, ён паведаміў у следчы камітэт і майму начальніку ў таксі патэлефанавалі і сталі пагражаць, каб мяне не бралі на працу. Начальнік пагадзіўся і мне адмовілі. Афіцыйна я так і не змагла ўладкавацца на працу.

У ліпені 22 да мяне з ператрусам прыехалі супрацоўнікі берасцейскага ГУБАЗіКа і АМАП. Мяне затрымалі і тройчы асудзілі па 19.11 КаАП РБ, пры гэтым 5 сутак пратрымалі ў ІЧУ. Тэлефон мой канфіскавалі, нешта там сфатаграфавалі і паабяцалі, што за мной абавязкова вернуцца. Паралельна дапытвалі мяне каля 5 гадзін. Была небяспека пераследу (ў тэлефоне маглі застацца фота ваеннай тэхнікі — я пісала ў «Беларускі гаюн», «Рэальную Беларусь» перамяшчэння ваеннай тэхнікі, бо мы жылі адносна недалёка ад мяжы). Я разумела, што гэта крымінальны артыкул. Там жа мне пагражалі, што наступным разам я не застануся ў Іванаўскім ІЧУ, а паеду з імі ў Берасце і сяду на бутэльку.
Участковаму далі указанне выклікаць да мяне дадому службу ІСН, каб у далейшым выняць дзяцей і накіраваць іх у розныя дзіцячыя дамы, каб складана было іх наведваць. Таму, калі мяне выпусцілі з ІЧУ, першае чым я занялася — гэта візы.

Пасля атрымання візаў я набыла квіток на першы рэйс да Варшавы, сабрала тры торбы, ўзяла дзяцей і мы ўцяклі з ГУЛАГа «Беларусь». Уцякала я без мужа, бо апошняе, што я пачула перад ІЧУ было «Ну што даскакалася?», а калі вярнулася, ў мяне на памяць ад мужа з'явіліся сінякі, бо пакуль я была ў ІЧУ я пра яго зусім не думала…

У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садках, і я вымушана быць з ім. У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім па псіхолагах (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было дыягназаў такіх). У дзіцяці дызартрыя і мы змушаныя займацца з лагапедам. Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама не танна, бо па НФЗ гэта вельмі доўга, а яму патрэбна дапамога ўжо цяпер. Аплата за кватэру ў нас выходзіць каля 500 еўра ў месяц, бо з трыма дзецьмі мне не захацелі здаваць двухпакаёвую кватэру, спасылаючыся на заканадаўства Польшчы.

Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і аплатай абследавання дзіцяці (псіхіятр, неўролаг, МРТ, ЭЭГ і іншыя аналізы).

Ужо калі я з'ехала, на мяне завялі крымінальную справу…

Сума збору: 

€4100 квартплата і абследаванне дзіцяці, каб можна было хутчэй аказваць неабходную яму дапамогу.

:
€ 3 181
Збор завершаны. Сабрана: € 3 181