Мяне клічуць Кацярына, мне 24. Я мастачка, жыву ў Вільні і выкладаю жывапіс дзецям. Калісьці я вучылася ва ўніверсітэце ў Гродне і ўдзельнічала ў стачачным камітэце. Занадта шмат што тады здавалася магчымым.
Потым – затрыманні, допыты, пагроза турмы. Адзін раз у пастарунку РАУС мяне спрабавалі згвалтаваць. Універсітэт перадаў у ГУБАЗіК пачак асабістай інфармацыі пра мяне, і мне прыйшлося падпісаць паперу аб «супрацоўніцтве». Мне наўпрост сказалі: не падпішаш, сядзеш мінімум на 7 гадоў. Я падпісала. А потым чалавек, які нібыта павінен быў мяне «курыраваць», стаў адкрыта дамагацца. Я з'ехала.
Зараз я знаходжуся ў Вільні. Я вельмі намагалася пачаць новае жыццё – працаваць, выкладаць, маляваць. Але здароўе падвяло. Некалькі гадоў таму мне прызначылі непрыдатнае лячэнне ад біпалярнага разладжвання, і гэта выклікала моцныя ўскладненні: запаленні, кісты, спайкі. Я перанесла дзве аперацыі. Апошняя была зусім нядаўна, 29 сакавіка. Пасля яе я амаль не магла хадзіць, увесь час цярпела ад болю. Да гэтага часу цяжка сябе адчуваю.
Дактары гавораць, што аднаўленне будзе трываць мінімум два месяцы. Увесь гэты час я не магу працаваць. Родныя не могуць мяне падтрымаць. Грошай няма ні на арэнду, ні на лекі, ні нават на ежу. Я ў літаральным сэнсе засталася адна.
Мне вельмі няёмка прасіць. Але зараз у мяне няма іншага выйсця. Калі вы можаце дапамагчы мне падняцца на ногі (у прамым сэнсе), я буду бясконца ўдзячная.
Дзякуй вам.
Сума збору
€2100
€ 800 – арэнда жылля на 2 месяцы
€500 – медыкаменты, працэдуры і гігіенічныя сродкі
€500 – харчаванне і базавыя выдаткі
€300 – транспарт і экстранныя выдаткі