Дапамога былой палітзняволенай Ірыне Гарашынай

  • Гісторыя

КДБ, ГУБАЗіК, следчы камітэт – усе гэтыя структуры былі ў маім жыцці толькі таму, што я выклала ў тэлеграме канал фота супрацоўніка праваахоўных органаў.

Добры дзень!
Мяне завуць Ірына Гарашына, я мама дзвюх дзяўчынак і былая палітзняволеная.

Мяне затрымалі 23 жніўня 2021 года за тое, што я пакідала паведамленні і выклала фота супрацоўніка органаў у тэлеграм-канале «Мазыр-97». Мяне адправілі спачатку ў ІЧУ, дзе адразу ж забралі матрац і пазбавілі перадач. Так, амаль без сувязі са святлом і на голых дошках, я правяла паўтара месяца. За гэты час я прайшла праз допыты, пагрозы і каранавірус на нагах. Але ўсё гэта не параўнаецца з тым болем, які я несла ад расстання са сваімі дзяўчынкамі. Бо праз 2 месяцы пасля майго арышту ў малодшай дачкі пачаліся праблемы са зрокам і з сэрцам.

Я спадзявалася, што «суд» пакрае мяне «хатняй хіміяй» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі — заўвага BYSOL), але мяне асудзілі на рэальнае пазбаўленне волі на 2 гады. У судзе ўсё плакалі, але я старалася трымацца, каб не хваляваць сваіх блізкіх яшчэ больш.

Пасля вызвалення я не змагла заставацца ў краіне і з'ехала з Беларусі. Цяпер я ў Польшчы і ўсё пачынаю з нуля.

Сума збору:

€4000

Ноўтбук для працы (я дызайнерка) – €1000
Арэнда жылля на 2 месяцы – €1200
Лячэнне дачкі (кансультацыі, апарат для пашырэння верхняй сківіцы, брэкеты, выраб акуляраў, лекі, абследаванне сэрца) – каля €2000

:
€ 4 005
Збор завершаны. Сабрана: € 4 005