Праз тое, што дзіцяці патрэбна шмат увагі і сіл, Ірына не працуе. Сям'я жыве толькі на зарплату мужа, але спецыяльнае навучанне для хлопчыка ня з танных.
Добры дзень. Мяне клічуць Ірына Кручкова. Мы з мужам і дзіцем прыехалі ў Польшчу ў 2024 годзе, каб уцячы ад палітычнага пераследу ў Беларусі.
Увесну 2024 года да нас дадому прыйшлі з міліцыі па даносе суседкі – яна распавяла, што мы з мужам удзельнічалі ў пратэстах 2020 года. На шчасце, тады ўсё скончылася проста візітам сілавікоў. Але праз некалькі месяцаў пасля гэтага мы з’ехалі ў Польшчу. Як высветлілася, нездарма: у кастрычніку муж даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку па крымінальнай справе за 2020 год. А ў студзені 2025-га сталася, што і я таксама.
Негледзячы на тое, што мы зараз у бяспецы, усё перажытае не прайшло бясследна: у мяне дыягнаставалі дэпрэсіўнае і трывожнае засмучэнні. Да таго ж у сына праблемы са здароўем: аўтызм, затрымка псіхічнага, маўленчага і інтэлектуальнага развіцця, вялікі цягліцавы тонус. Яму трэба шмат увагі, таму я ўвесь час праводжу з ім. Выходзіць, працаваць можа толькі муж – ён дальнабойшчык.
Дбаць пра сына нятанна: працэдуры, спецыяльнае навучанне, спецыяльны абутак. Да таго ж, мне самой неабходна псіхіятрычная дапамога. Праз тое, што мы жывем на адзін заробак, спраўляцца няпроста. Дапамогі чакаць таксама няма ад каго. І мае сваякі, і бацькі мужа супраць нас. Апошнія нават унука не бачылі ні разу.
А зараз і ў мужа пачаліся праблемы са здароўем. У пачатку студзеня падчас рэйса ён страціў прытомнасць упрост за стырном. Меркавана справа ў сэрцы. Але мой муж не ўжывае алкаголь і не паліць. Пакуль дактары разбіраюцца, што не так, ён не можа працаваць.
Таму нашая сітуацыя складаная: грошай трэба шмат, а яны заканчваюцца. Муж вельмі хвалюецца, ён заўсёды пра нас клапаціўся, а зараз не можа нічога зрабіць. Мы з ім заўсёды па магчымасці дапамагалі тым, хто жыве ў нястачы, а цяпер самі апынуліся ў складанай сітуацыі. Вельмі спадзяемся на вашую дапамогу.
Сума збору
€3000
€1500 – спецыяльнае навучанне сына
€1000 – псіхіятрычная дапамога для мяне
€500 – бытавыя выдаткі
